У Вільні прайшла сустрэча па новых абмежаваннях супраць аўтамабіляў на беларускіх нумарах, удзел у якой узялі галоўны дарадца Франак Вячорка, дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік. Польшчу, Літву, Латвію і Эстонію прадставілі амбасадары, спецпасланнікі і тыя супрацоўнікі міністэрстваў, якія адказваюць за сферу санкцыяў.
Паводле дыпламатаў, новыя абмежаванні былі ўведзеныя згодна з рэгуляцыямі Еўрасаюзу, і з мэтай закрыцця шчылінаў для абыходу санкцыяў рэжымам і павышэння бяспекі на мяжы.
Прадстаўнікі Офіса акцэнтавалі ўвагу на тым, што новыя абмежаванні ў першую чаргу б’юць па беларусах, а не па рэжыме: гэта негатыўна адбіваецца на мабільнасці людзей. Акрамя таго, дарадцы перадалі прапановы па магчымых выключэннях, якія можна зрабіць для аўтамабіляў, за рулём якіх – беларускія грамадзяне.
Якія важныя пытанні ўзнімаліся падчас сустрэчы?
📌 Абмежаванні на правоз тавараў у сувязі з новымі санкцыямі. Літва і Польшча дазволілі правозіць тавары для асабістага карыстання, без бірак і ўпаковак;
📌 Захаванне і падтрымка пасажырскага руху: аўтобуснае злучэнне застанецца без зменаў;
📌 Працэдура перарэгістрацыі аўтамабіляў на еўрапейскія нумары для беларусаў, якія маюць ВНЖ ці гуманітарныя візы.