• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Мы верым, што разам з Літвой і міжнароднай супольнасцю забяспечым дастатковую колькасць доказаў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці»

    30 верасня, 2024

    Міжнародны крымінальны суд (МКС) атрымаў запыт ад Літвы для пачатку расследавання супраць рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі пасля выбараў-2020. Упершыню міжнародная судовая інстытуцыя афіцыйна будзе разглядаць злачынствы рэжыму. Гэты крок – вынік працы праваабаронцаў і дэмакратычных сіл Беларусі

    Факты злачынстваў:

    дэпартацыя: па дадзеных ААН рэжым вымусіў каля 300 тысячаў беларусаў пакінуць краіну праз рэпрэсіі, катаванні і палітычныя пераследы;
    пераслед беларусаў за мяжой: пагрозы жыццю і здароўю, палітычна матываваныя прысуды, канфіскацыі маёмасці, пазбаўленне доступу да дзяржаўных паслугаў;
    іншыя негуманныя акты.

    Якія вынікі чакаць? 

    ➖ расследаванне злачынстваў і магчымае пакаранне адказных; 
    ➖ пашырэнне міжнароднага ціску на рэжым;
    ➖ заахвочванне іншых краінаў звярнуцца ў міжнародныя суды па падобных справах.

    Святлана Ціханоўская патлумачыла важнасць распачатай справы:

    «Рашэнне Літвы звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд супраць беларускага рэжыму – важны крок да справядлівасці для Беларусі. На працягу больш чым чатырох гадоў беларусы пакутуюць ад жорсткіх рэпрэсіяў пасля фальсіфікацыі выбараў-2020. Злачынствы, якія здзейсніў рэжым Лукашэнкі, не павінны заставацца беспакаранымі. Мы верым, што разам з Літвой і міжнароднай супольнасцю забяспечым дастатковую колькасць доказаў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці».

    Апошнія навіны