У Берліне беларуская лідарка сустрэлася з віцэ-спікеркай Бундэстагу Івонай Магвас. Да размовы таксама далучыліся прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і Аліна Коўшык, а таксама спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.
На сустрэчы бакі разгледзелі шэраг пытанняў, сярод іх:
📎 арганізацыя стажыровак для беларускай моладзі ў Германіі;
📎 праца групы сяброў Беларусі ў Бунэстагу;
📎 кампанія салідарнасці з беларускімі палітвязнямі;
📎 рэалізацыя рэзалюцыі Бундэстагу, якая падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць, дыяспару і мабільнасць беларусаў;
📎 пашырэнне супрацоўніцтва паміж Бундэстагам і Каардынацыйнай Радай;
📎 магчымыя дзеянні міжнароднай супольнасці напярэдадні так званай выбарчай кампаніі 2025 года.
Асобную ўвагу бакі надалі пашырэнню адукацыйных праграмаў для беларусаў – у тым ліку павелічэнне колькасці нямецкіх дзяржаўных стыпендыяў. Абмяркоўвалася і ініцыятыва стварэння беларускага даследчага ўніверсітэта. Акрамя таго, прагучала прапанова правесці візіт дэпутатаў Бундэстагу ў Вільню і Варшаву, каб сустрэцца з сем’ямі беларускіх палітвязняў, прадстаўнікамі НДА і незалежных медыя.