• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Берліне

    15 кастрычніка, 2024

    Падчас працоўнага візіту ў Германію Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай дыяспары «Разам» у Берліне – найбуйнейшым прадстаўніцтвам інтарэсаў беларусаў, якія жывуць у Германіі. 

    На чым лідарка зрабіла акцэнт падчас сустрэчы?

    Роля дыяспараў
    «Сёння ўнутры Беларусі практычна няма прасторы для грамадскай дзейнасці. І нашая задача – тых, хто за мяжой, – працягваць і вяртаць Беларусь на парадак дня. Хачу сказаць, што ў вас адна з самых жывых і самых актыўных беларускіх суполак».

    Важнасць працягваць змагацца і браць на сябе адказнасць
    «Дарагія, не заставайцеся пасіўнымі, аб’ядноўвайцеся і бярыце ініцыятыву ў свае рукі. Не бойцеся грукацца ў дзверы да мясцовых палітыкаў і адвакатаваць свае інтарэсы. Калі вы расказваеце ў медыя пра нашую барацьбу, пра палітзняволеных, пра праблемы ў выгнанні – гэта выкліча рэакцыю і ў палітыкаў. Бо калі няма Беларусі ў медыя – няма і ў палітыцы».

    Праблемы легалізацыі і іх вырашэнне
    «Нельга і абмінаць увагай праблемы, звязаныя з легалізацыяй беларусаў і атрыманнем пашпартоў. Мы хочам, каб прадстаўнікі МЗС, МУС, Мінюста, Міграцыйнай службы і дыяспары стварылі працоўную групу па Беларусі. Каб не патрабавалі ад беларусаў апастыляў на дыпломах, розных пасведчаннях і даведках».

    Святлана Ціханоўская: «Для мяне вельмі важна сустракацца з беларусамі. Абняцца, паглядзець адно аднаму ў вочы, падзяліцца праблемамі, падтрымаць. Гэта дапамагае адчуць і зразумець, з чым сутыкаюцца ў замежжы нашыя людзі, каб вырашаць іх праблемы на вышэйшым узроўні. І я ганаруся тым,  што вы знаходзіце час не толькі каб абмеркаваць праблемы, але і робіце ўсё для іх вырашэння».

    Апошнія навіны