• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Трэба сустракацца часцей, падтрымліваць адно аднаго, абмяркоўваць усё, што нам баліць», – Святлана Ціханоўская – на сустрэчы з беларускай дыяспарай

    19 кастрычніка, 2024

    Беларуская лідарка наведала з працоўным візітам Гданьск, дзе сустрэлася з беларускай дыяспарай. Святлана Ціханоўская правяла шчырую размову з амаль сотняй гасцей, дзе выслухала і пазначыла праблемы, якія турбуюць людзей, каб у далейшым прасоўваць іх вырашэнне на сустрэчах з польскімі ўладамі.

    Акрамя таго, яна адказала на шматлікія пытанні, падкрэсліла важнасць дыялогу для падтрымкі беларускай супольнасці ў Польшчы і  ўхваліла грамадска-палітычную і культурную актыўнасць беларусаў Гданьска:

    «Пасля афіцыйных сустрэчаў, канферэнцыяў і інтэрв’ю такія нефармальныя і душэўныя сустрэчы натхняюць і зараджаюць энергіяй. Тым больш, калі размова – з такой актыўнай і шматлікай дыяспарай, як ваша. Шкадую, што не магу прыязджаць сюды часцей, але радуюся кожнай магчымасці.

    Як падаецца, найлепшая крыніца сіл фізічных і духоўных – гэта блізкія людзі, іншыя беларусы. Таму трэба сустракацца часцей, падтрымліваць адно аднаго, абмяркоўваць усё, што нам баліць. Гэта мая такая просьба – уцягваць у беларускія справы ўсіх беларусаў, якія апынуліся ў вашым рэгіёне. А таксама – працаваць з мясцовымі палітыкамі і медыя – каб Беларусь не сыходзіла з парадку дня».

    Апошнія навіны