• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Нарвегіі 

    08 кастрычніка, 2024

    Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Осла, які распачаўся з сустрэчы з міністрам замежных справаў Нарвегіі Эспенам Бартам Эйдэ. 

    Асноўнымі тэмамі дыялогу сталі: 

    👉🏻 Вызваленне палітвязняў. Абмяркоўваліся крокі па вызваленні палітвязняў, у асаблівасці была закранутая справа Алеся Бяляцкага.

    👉🏻 Праца Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі. Асобную ўвагу бакі таксама звярнулі на праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці, медыя, культурніцкіх ініцыятываў.

    👉🏻 Пазоў Літвы супраць рэжыму Лукашэнкі. Беларуская лідарка заклікала ўлады Нарвегіі падтрымаць пазоў у Міжнародны крымінальны суд, бо ён дазволіць прыцягнуць увагу да злачынстваў і не дапусціць беспакаранасці. 

    👉🏻 Пытанні легалізацыі беларусаў у Нарвегіі. Падсвятляліся канкрэтныя кейсы, за якімі сочыць Міністэрства замежных справаў Нарвегіі.

    👉🏻 Ціск на рэжым. Ціханоўская падкрэсліла: важна закрываць санкцыйныя шчыліны, якімі карыстаецца Лукашэнка з паплечнікамі, але не кранаць сумленных беларусаў.

    👉🏻 Супрацоўніцтва ў межах паўночна-балтыйскай супольнасці (NB8). Гэта рэгіянальнае супрацоўніцтва, у якое ўваходзяць восем краінаў Паўночнай і Балтыйскай Еўропы. Супольнасць была заснаваная з мэтай умацавання эканамічнага, палітычнага і культурнага супрацоўніцтва паміж гэтымі краінамі. 

    👉🏻 Супольныя мерапрыемствы. Абмеркавалася арганізацыя супольных мерапрыемстваў Нарвегіі і дэмакратычных сілаў Беларусі на міжнароднай арэне.

    Святлана Ціханоўская: 
    «Супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі – гэта неабходнасць не толькі каб дэмакратыя і правы чалавека былі адноўленыя ў нашай краіне, але і для бяспекі ў рэгіёне. І я дзякую Нарвегіі за паслядоўную і нязломную пазіцыю ў дачыненні да нашай краіны».

    Апошнія навіны