• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы павінны зрабіць так, каб беларусы не ваявалі з беларусамі», – Франак Вячорка

    11 кастрычніка, 2024

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв’ю чэшскаму выданню Forum24 падзяліўся думкамі пра:

    📎 Прэтэндэнтаў на ўладу пасля зменаў
    «Настане момант, калі Лукашэнка ўпадзе, знікне, будзе забіты, уцячэ ці нешта яшчэ. Застануцца толькі два варыянты: ці расіяне паспрабуюць паставіць на чале краіны свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская. Яна – той чалавек з дэмакратычнага боку, які можа прэтэндаваць на ўладу».

    📎 Цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі
    «Не лічу сітуацыю драматычнай, але як нацыя мы знаходзімся ў закладніках у вайны і геапалітычнай сітуацыі. Цяпер усё залежыць не толькі ад беларусаў. Калі мы гаворым пра мірныя перамовы ва Украіне, мы павінны патрабаваць вываду расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі. Гэта адзіны спосаб забяспечыць доўгатэрміновы мір».

    📎 Кашмары стан рэжыму
    «Лукашэнка псіхуе, ён нервуецца. Ён гаворыць пра Святлану Ціханоўскую, пра замежных партнёраў, пра полк Кастуся Каліноўскага як пра свае самыя страшныя кашмары».

    📎 Шляхі змены ўлады
    «Мы хочам, каб пераход да ўлады адбыўся мірным шляхам. Мы мусім зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб прадухіліць грамадзянскую вайну. Мы павінны зрабіць так, каб беларусы не ваявалі з беларусамі. Гэта самае галоўнае».

    📎 Перавагі дэмакратычных сілаў Беларусі
    «Нашая вялікая перавага – мець законнае прадстаўніцтва. Замежныя лідары называюць Святлану Ціханоўскую прэзідэнткай. За апошнія гады мы даказалі, што з’яўляемся надзейнымі партнёрамі. У нас ёсць афіцыйныя адносіны з ЗША, Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам, мы падпісалі мемарандум з Еўрапейскім парламентам. Гэта вялікі поспех».

    Апошнія навіны