Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч адказаў на гэтае пытанне, падкрэсліўшы ключавыя наступствы для людзей: «За апошнія месяцы беларускі рубель абясцэніўся да долара на 7%, што азначае, што кожны беларус стаў бяднейшым. Заробак у доларах знізіўся. Адпаведна, кошт імпартных прадуктаў або паездка за мяжу мацней удараць па нашай кішэні».
Акрамя таго, Алесь спрагназаваў верагоднасць далейшага падзення курса рубля, паразважаў пра ўразлівасць эканомікі Беларусі перад расійскай і неабходнасць зрабіць валютны запас у кожнай сям’і.
Больш падрабязнасцяў у відэа.