Ціханоўская ў Google: лакалізацыя сэрвісаў, беларускі кантэнт замест расійскага, трэнінгі для медыя
Падчас Сусветнага эканамічнага форума беларуская лідарка наведала Дом Google у Давосе, дзе сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай кампаніі Анэт Кробер-Рыель. Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, звязаных з Беларуссю, пасля чаго Ціханоўская перадала спіс канкрэтных запытаў ад беларускіх журналістаў і грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці, просьбы датычыліся: 1) прыярытэзацыі беларускага кантэнту над расійскім для карыстальнікаў з нашай краіны; 2) […]
Святлана Ціханоўская – на Сусветным эканамічным форуме: «Мы чакаем рашучасці ад міжнароднай супольнасці»
Беларуская лідарка выступіла на панэльнай дыскусіі «Куды рухаецца свабода слова?», дзе распавяла пра рызыкі, з якімі сутыкаюцца беларусы ўнутры краіны, спрабуючы здабыць праўдзівую інфармацыю. Яна заклікала палітыкаў дэмакратычных краінаў да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да дыктатараў. «Якой дапамогі мы прагнем ад палітычных сілаў свету? Рашучасці, перш за ўсё. Мы бачым, што адсутнасць палітычнай волі […]
На Сусветным эканамічным форуме Святлана Ціханоўская выказалася наконт безвыбараў у лукашэнкаўскі Парламент
«Так званыя «парламенцкія выбары» не маюць нічога агульнага з дэмакратычным працэсам. Гэта фарс, імітацыя, цырк – і людзі ў Беларусі гэта разумеюць. Тая кампанія, што ладзіць зараз рэжым, не можа быць нейкай вызначальнай падзеяй у жыцці краіны. Таму мы заклікаем людзей увогуле не праяўляць нейкую пратэсную актыўнасць – ігнараваць выбары, каб не ахвяраваць сваёй воляй […]
Святлана Ціханоўская: «Тыранія пагрукоча і ў вашыя дзверы. І што тады вы будзеце рабіць?»
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у дыскусіі на тэму бяспекі ў рэгіёне, якая прайшла ў межах асноўнай праграмы Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе. Разам з ёй спікерамі былі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнтка Венгрыі Каталін Новак, прэм’ер-міністр Харватыі Андрэй Пленкавіч і міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба. Святлана Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на тым, як прапагандысцкія наратывы […]
Прэзідэнтка Венгрыі, міністры замежных справаў Украіны і Эквадора: што абмяркоўвае Ціханоўская ў Давосе
Беларуская лідарка знаходзіцца ў швейцарскім Давосе, дзе прымае ўдзел у Сусветным эканамічным форуме. Падчас форума Ціханоўская праводзіць сустрэчы на высокім узроўні: з прэзідэнтамі, міністрамі, кіраўнікамі вядучых карпарацыяў і кампаніяў, дзе падымае тэму Беларусі. 🇭🇺 У дыялогу з прэзідэнткай Венгрыі Каталін Новак лідарка акцэнтавала ўвагу на міжнароднай падтрымцы Беларусі. Напрыклад, на больш актыўным ўдзеле ў дапамозе […]
Святлана Ціханоўская: «Даць адпор дыктатуры – гэта адказнасць кожнай краіны»
Падчас Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе адбылася дыскусія, прысвечаная аднаўленню Украіны пасля вайны. Падчас размовы, у якой узяла ўдзел Святлана Ціханоўская, таксама абмяркоўваліся эканамічна-палітычныя праблемы Беларусі. У прыватнасці, узнімалася пытанне, як весці барацьбу з дыктатурай ды аслабіць рэжым Лукашэнкі. «Змаганне з тыраніяй – гэта не нейкі лакальны бой, што тычыцца выключна Украіны альбо Беларусі. Гэта […]
Фінляндыя стала 24 краінай у Альянсе парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь»
Падчас працоўнай паездкі ў Хельсінкі Святлана Ціханоўская разам з дарадцам па міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатолем Лябедзькам сустракаліся са спікерам фінскага Парламента Юссі Хала-Аха, дзе бакі дамовіліся аб стварэнні групы «За дэмакратычную Беларусь». У выніку гэтай сустрэчы Фінляндыя стала 24 краінай свету, дзе створаная дэпутацкая міжфракцыйная група ў падтрымку Беларусі. «Мы прамовілі некаторыя пункты супольнай працы: па […]
Вячорка – пра форум у Давосе: «Магчымасць нагадаць міжнародным арганізацыям: вы былі створаныя, каб вырашаць крызісы, як у Беларусі»
У эксклюзіўным уключэнні з Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе Франак Вячорка раскрывае тэмы, якія ўздымаюцца ў гаворках з кіраўнікамі дзяржаваў і буйных кампаніяў, а таксама распавядае пра ключавую падзею форума, якая адбудзецца 17 студзеня. «Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у афіцыйным прыёме генеральнага сакратара ААН. У яе ніколі не было асабістай сустрэчы з Антоніа Гутэрышам. Але […]
Падчас Сусветнага эканамічнага форума адбыўся сайд-івэнт па Беларусі
У першы дзень Сусветнага эканамічнага форума Святлана Ціханоўская выступіла на сайд-івэнце па Беларусі, які арганізавала дэлегацыя Грэцыі. Мерапрыемства было прысвечанае сітуацыі з дэмакратыяй у свеце і Беларусі. У прамове беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу на выкліках, з якімі сутыкаецца дэмакратыя, а таксама на электаральных кампаніях, якія адбудуцца ў 2024-м па ўсім свеце. Ціханоўская распавяла пра колькасць […]
Прамова Святланы Ціханоўскай перад Домам Грэцыі Сусветнага эканамічнага форуму, 2024
«Дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар сёння выступаць перад вамі тут, у Давосе. Дзе ж абмяркоўваць лёс дэмакратыі, калі не ў Доме Грэцыі – краіны, якая з’яўляецца калыскай дэмакратыі. Сёлета прагаласаваць у сваіх краінах зможа больш за палову насельніцтва свету. 2024 г. можа стаць вырашальным для дэмакратыяў па ўсім свеце. Для нас гэта будзе вялікае […]
Абарона інтарэсаў беларусаў, фонд дапамогі палітвязням, бяспека ў рэгіёне: Ціханоўская на Сусветным эканамічным форуме
Сёння беларуская лідарка прыбыла ў швейцарскі Давос, каб другі раз узяць удзел у буйнейшым эканамічным форуме. Яна сустрэнецца з людзьмі, якія вызначаюць сусветны парадак дня – міністрамі, прэзідэнтамі, кіраўнікамі вядучых карпарацыяў і тэхналагічных кампаніяў. «Мы пастараемся знайсці новых саюзнікаў у свеце. Нам патрэбна вывучыць найлепшы досвед тых краінаў, якія прайшлі шлях ад дыктатуры да дэмакратыі. […]
Прэзідэнтка Еўрапарламента стала сімвалічнай хроснай палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк
Некалькі дзён таму Раберта Метсола наведала Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільне. Падчас сустрэчы прэзідэнтка Еўрапарламента паабяцала стаць сімвалічнай хроснай для аднаго з беларускіх палітвязняў. Сёння Раберта Метсола абвясціла, што стала хроснай Паліны Шарэнда-Панасюк. Святлана Ціханоўская: «Сённяшняе рашэнне Раберты – яшчэ адзін доказ таго, што мы не адныя ў сваёй барацьбе. Калі нехта з міжнародных партнёраў […]
Легалізацыя беларусаў у Латвіі: куды звярнуцца, калі заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта?
Прадстаўнік Офіса ў Латвіі і ў Эстоніі Віталь Малчанаў правёў перамовы з прадстаўнікамі МУС Латвіі. Асноўнай тэмай дыялогу стала пытанне легалізацыі беларусаў Латвіі, у якіх скончыўся ці блізкі да завяршэння тэрмін дзеяння пашпарта. «На жаль, заканадаўства Латвіі на дадзены момант не дазваляе атрымліваць пашпарты замежніка. Аднак прадстаўнікі МУС, як і кіраўніцтва краіны ў цэлым, пайшлі […]
Ціханоўская на сусветным эканамічны форуме: што ў планах беларускай лідаркі?
Святлана Ціханоўская прыбыла ў Швейцарыю, каб узяць удзел у Сусветным эканамічным форуме. Асноўная тэма форума, які пройдзе з 15 па 18 студзеня ў Давосе, – «Аднаўленне даверу». У рамках афіцыйнай праграмы, Святлана Ціханоўская выступіць на панэлі высокага ўзроўню «Абарона адзінага фронту Еўропы» разам з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, прэзідэнткай Венгрыі Каталінай Новак, прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем […]
Ціханоўская – беларусам: «Задача кожнага з нас – рабіць усё магчымае, каб людзі больш не гінулі ў турмах»
Святлана Ціханоўская: «Беларускіх палітзняволеных працягваюць забіваць у турмах. Сёння з’явілася інфармацыя, што ўслед за Вітольдам Ашуркам, Мікалаем Клімовічам і Алесем Пушкіным рэжым закатаваў Вадзіма Храсько. Для злачынцаў, што зрабілі гэта, чалавечае жыццё не мае сапраўднай вартасці. Зняволеным наўмысна не аказваюць медычную дапамогу, не перадаюць лекаў. Іх проста кідаюць паміраць. А з-за рэжыму інкамунікада нават нельга […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнткай Еўрапарламента стварэнне міжнароднага фонду падтрымкі палітвязняў
Сёння ў Вільні беларуская лідарка прыняла прэзідэнтку Еўрапарламента Раберту Метсолу ў сваім Офісе. На афіцыйнай частцы сустрэчы Метсола запрасіла Ціханоўскую да ўдзелу ў Саміце Еўрапейскай народнай партыі, каб зрабіць Беларусь адной з тэмаў міжнароднага парадку дня. Мерапрыемства пройдзе ў сакавіку ў Бухарэсце. Таксама палітыкі абмеркавалі фармалізацыю адносінаў паміж дэмакратычнымі сіламі і Еўрапарламентам. Прыкладам стане сістэма […]
Ціханоўская сустрэлася з экс-памочнікам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы
13 студзеня Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні наведаў Майкл Макфол. Экс-памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы, амбасадар ЗША ў Расіі ў 2012-2014 гадах вядомы не толькі сваёй палітычнай, але і медыйнай дзейнасцю. Сёння ён часта выступае ў прэсе на тэму Украіны, Расіі, Беларусі. Падчас сустрэчы палітыкі абмеркавалі вынікі Стратэгічнага дыялогу з ЗША. Макфол падкрэсліў: Дыялог […]
«Хельсінскі дыялог»: вынікі фінска-беларускай Канферэнцыі
У Хельсінкі скончылася двухдзённая фінска-беларуская Канферэнцыя, арганізатарамі якой выступілі Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Савет Еўропы, ПАРЕ, Парламент і Міністэрства замежных справаў Фінляндыі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі фінскія і еўрапейскія палітыкі, дэпутаты ПАРЕ і прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, палітычных партыяў і медыя. Агулам – каля 150 чалавек. Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Канферэнцыі з прамовай, […]
Ціханоўская – беларусам: «Адмовіўшыся ад безвыбараў, вы пратэстуеце супраць рэальнасці рэжыму»
Святлана Ціханоўская: «Пару дзён таму Лукашэнка публічна адмовіў АБСЕ ў вылучэнні незалежных назіральнікаў на парламенцкія «выбары» ў Беларусі. Тым самым ён чарговы раз пацвердзіў: галоўная задача гэтай кампаніі – замацаваць новую нармальнасць. Тую, дзе тысячы людзей, якія пярэчаць рэжыму, кідаюць у турмы, а дзяржава, імкнучыся ўтрымаць уладу, падтрымлівае вайну і штодня аддае за крэдыты часцінку […]
10 крокаў да «зялёнай» Беларусі
Рашэнне экалагічных праблемаў, актуальных і для Беларусі, патрабуе прадуманай дзяржаўнай палітыкі. Таму Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE сумесна з эканамічнай камандай Офіса распрацаваў Канцэпцыю «зялёнай» эканомікі. Яе мэта – павысіць эканамічны ўзровень жыцця, забяспечыць дабрабыт і здароўе беларусаў. Падрабязней азнаёміцца з Канцэпцыяй «зялёнай» эканомікі вы можаце на сайце: https://belarusgreeneconomy.eu/.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Фінляндыі
Падчас Канферэнцыя «Хельсiнкскі дыялог: будучыня Беларусі» беларуская лідарка правяла размову з міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтонен. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што Канферэнцыя дапамагае развіваць адносіны паміж нашымі краінамі, і з’яўляецца добрай інвестыцыяй у будучыню абедзвюх краінаў. Міністарка падкрэсліла, што Фінляндыя працягне дапамогу дэмакратычнай Беларусі, у прыватнасці падтрымку студэнтаў ЕГУ, праваабаронцаў, а таксама праекты ў межах […]
Група сяброў Беларусі, Канферэнцыя Каліноўскага: пра што гаварылі на сустрэчы са спікерам Парламента Фінляндыі
Святлана Ціханоўская разам з дарадцам па міжпарламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам і прадстаўніком у Латвіі і ў Эстоніі Віталём Малчанавым сустрэліся са спікерам фінскага Парламента Юссі Хала-Аха. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Фінляндыі і яе далучэнне да працы міжнароднай кааліцыі групаў сяброў Беларусі. Акрамя таго гаварылі пра магчымасць […]
Спрашчэнне легалізацыі, дапамога палітвязням: Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Фінляндыі
Беларуская лідарка падзякавала прэм’ер-міністру Анці Петэры Орпа за шматгадовую падтрымку Беларусі з боку Фінляндыі – у тым ліку за падтрымку адукацыйных і культурных праектаў, а таксама за арганізацыю стыпендыяў для беларускіх праваабаронцаў. Палітыкі абмеркавалі магчымасць дапамогі Фінляндыі ў арганізацыі праграмаў рэабілітацыі для былых палітзняволеных і іх сем’яў, прыцягненне рэжыму да адказнасці на міжнародным узроўні. Ціханоўская заклікала […]
Святлана Ціханоўская: «Досвед Фiнляндыi паказвае, як краіна можа выйсцi з ценю больш буйной дзяржавы»
Сёння ў Хельсінках пачалася двухдзённая Канферэнцыя «Хельсiнкскі дыялог: будучыня Беларусі». Канферэнцыя сабрала на адной пляцоўцы каля 130 чалавек – прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці, экспертаў, дыпламатаў, міжнародных экспертаў і фінскіх палітыкаў. Беларуская лiдарка выступiла з прамовай на адкрыццi Канферэнцыі і распавяла пра тое, якой дэмакратычныя ciлы бачаць Беларусь пасля змены ўлады: «Мы хочам, каб […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на канферэнцыі «Хельсінкскі дыялог», 2024
«Паважаная Міністарка Эліна Валтанен, Паважаная Генеральная секратарка, Паважаны Кіма, Дарагія сябры з Беларусі і іншых краін, Для мяне вялікі гонар і прывілей выступаць на адкрытым Хельсінкскім дыялогу. Вельмі сімвалічна, што канферэнцыя аб будучыні Беларусі праходзіць у Фінляндыі. Шлях Фінляндыі дае нам надзею і натхненне. Шлях Фінляндыі – гэта сведчанне стойкасці і рашучасці народа, які адданы […]
Падтрымка грамадзянскай супольнасці і спецпасланнік па Беларусі: сустрэча з амбасадарам ЗША ў Польшчы
Беларуская лідарка і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, Павел Латушка і Аліна Коўшык сустрэліся з амбасадарам ЗША ў Польшчы Маркам Бжэзінскім. Бакі абмеркавалі вынікі Стратэгічнага дыялогу «Беларусь-ЗША» і наступныя крокі супрацоўніцтва, ключавым з якiх стане прызначэнне спецпасланніка ЗША па Беларусі. Святлана Ціханоўская заклікала працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектару, культурных ініцыятыў і незалежных медыя, […]
Святлана Ціханоўская выступіла на дыскусіі ў Польскім інстытуце міжнародных адносін
Беларуская лідарка прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным бягучай сітуацыі ў Беларусі і выступіла перад яго ўдзельнікамі. Падчас дыскусіі абмяркоўвалася будучыня Каардынацыйнай Рады і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, а таксама – наступствы вайны Расіі супраць Украіны для бяспекі Еўропы і па-за яе межамі. Падчас дыскусіі ўдзельнікі абмеркавалі польска-беларускія адносіны і будучыню замежнай палітыкі. У сваёй прамове беларуская […]
Ціханоўская заклікала дыпламатаў з больш чым 30 краінаў спрасціць умовы легалізацыі для беларусаў
Беларуская лідарка сумесна з прадстаўнікамі Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Валерам Кавалеўскім, Паўлам Латушка, Вольгай Гарбуновай і Алінай Коўшык правялі брыфінг для больш чым 30 дыпламатаў. На сустрэчы прысутнічалі паслы Іспаніі, Нідэрландаў, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Чэхіі, Літвы і іншых краін, а таксама прадстаўнікі МЗС Польшчы. Падчас брыфінгу Ціханоўская распавяла палітыкам пра сітуацыю з палітвязнямі, падкрэсліўшы, што шмат […]
Святлана Ціханоўская заклікала павялічыць тэрміны дзеяння дакументаў, якія выдаюцца беларусам у Польшчы
Беларуская лідарка разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэлася з намеснікам міністра ўнутраных спраў прафесарам Мацеем Душчыкам. Таксама ў сустрэчы ўдзельнічаў прадстаўнік кантактнай групы, якая з 2022 году на сталай аснове працуе пры МУС Польшчы па пытаннях легалізацыі беларусаў. Святлана Ціханоўская заклікала намесніка міністра спрыяць працы групы, каб аператыўна вырашаць пытанні легалізацыі, і падкрэсліла, што […]