• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Калі мы кажам пра палітыку ў дачыненні да Беларусі, ключавым словам павінна быць паслядоўнасць», – Святлана Ціханоўская

    04 снежня, 2024

    У Вільнюсе распачаўся стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША» – перамовы паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і амерыканскімі палітыкамі. Стратэгічны дыялог – гэта платформа для ўмацавання доўгатэрміновых адносінаў з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі, якая стартавала летась.

    Вынікі папярэдніх сесіяў стратэгічнага дыялогу можна паглядзець тут і тут.

    Святлана Ціханоўская выступіла ключавым спікерам на панэлі, прысвечанай пытанням дэмакратычнага пераходу, #бязвыбары2025 года і супрацьдзеянню ўплыву і кантролю з боку Расіі ў дачыненні да нашай краіны.

    Галоўны акцэнт у пасланні лідарка зрабіла на ўдасканальванне стратэгіі па падтрымцы Беларусі:

    «Калі мы кажам пра палітыку ў дачыненні да Беларусі, ключавым словам павінна быць паслядоўнасць. Менавіта гэтага мы чакаем ад Злучаных Штатаў і ўсіх дэмакратычных саюзнікаў.

    Я прашу вас прытрымлівацца 4-кампанентнай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі.

    1) Ціск на Лукашэнку і яго рэжым. Тут я маю на ўвазе эканамічныя санкцыі без шчылінаў, санкцыі супраць Расіі, другарадныя санкцыі. Ціск – гэта ключ да вызвалення палітычных зняволеных і паслаблення рэжыму.

    2) Дапамога – людзям, грамадзянскай супольнасці, СМІ, праваабаронцам, рэпрэсаваным і нашым дэмакратычным інстытутам.

    3) Адказнасць – прыцягненне вінаватых да адказнасці, дакументаванне іх злачынстваў. Гэта таксама можа дапамагчы раскалоць эліту і наменклатуру.

    4) Абавязацельствы. Паказаць беларусам альтэрнатыву, што ў іх ёсць будучыня і што яны будуць мець падтрымку падчас пераходнага перыяду».

    Апошнія навіны