• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларус, затрыманы падчас пратэстаў у Грузіі, знаходзіцца ў бяспецы

    08 снежня, 2024

    Беларус Яўген Муравіцкі, затрыманы 30 лістапада ў Тбілісі і які знаходзіўся пад пагрозай дэпартацыі, паспяхова пакінуў Грузію і знаходзіцца ў бяспецы ў Літве. Гэта стала магчыма дзякуючы аператыўным намаганням літоўскіх праваабаронцаў, Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і беларускіх праваабарончых арганізацыяў.

    Пасля затрымання Муравіцкі правёў два дні ў ізалятары, дзе яму было прад’яўлена абвінавачанне ў «абразе паліцэйскага», якое ён адмаўляў. Вызваліўшыся 2 снежня, Яўген пры падтрымцы беларускіх праваабаронцаў у Тбілісі падаў заяву на міжнародную абарону ў Грузіі. Аднак пасля аналізу ўсіх магчымых рызыкаў было прынятае рашэнне пра пераезд Муравіцкага ў Літву.

    Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала для Яўгена спадарожныя дакументы. Адначасова сумесна з прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольгай Зазулінскай і літоўскімі праваабаронцамі вялася праца па афармленні візы для Муравіцкага. У выніку беларус пакінуў Грузію і прыбыў у Літву, дзе атрымае неабходную падтрымку.

    Каманда Офіса выказвае вялікую падзяку ўраду Літвы і амбасадзе Літвы ў Тбілісі за садзейнічанне – і падкрэслівае важнасць міжнароднай салідарнасці ў абароне правоў беларусаў, якія падвяргаюцца палітычным пераследам.

    Апошнія навіны