• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Нашая культура – гэта сутнасць беларускай душы», – Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы ў Бруселі

    10 снежня, 2024

    Беларуская лідарка пачала працоўны візіт у Брусель, галоўнай мэтай якога з’яўляецца ўдзел у Днях Беларусі. На адкрыцці выставы #FramedInBelarus Святлана Ціханоўская звярнула асаблівую ўвагу на тое, што культурная спадчына з’яўляецца духоўнай сутнасцю беларусаў і ключавым элементам у барацьбе з дыктатурай.

    Святлана Ціханоўская:
    «Працы вельмі глыбокія, хоць і раскрываюць гісторыі ў простай манеры. У іх спалучаецца сама сутнасць беларускага традыцыйнага мастацтва з сучаснымі тэхналогіямі і выразнай палітычнай пазіцыяй.

    Я веру, што мастацтва мацнейшае за турмы і кулі. Нашая культура – гэта сутнасць беларускай душы. Для нас жыццёва важна захаваць яе нават у выгнанні, калі на радзіме яе знішчаюць. Культура і мастацтва дапамагаюць нам змагацца з рускім светам і дыктатурай».

    Выстава #FramedInBelarus перадае гісторыі палітвязняў Беларусі праз традыцыйную вышыўку. Праект, ініцыяваны Руфінай Базловай і Соф’яй Токар, аб’ядноўвае больш за 250 работ, якія сімвалізуюць супраціў праз традыцыйныя беларускія ўзоры.

    Апошнія навіны