• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Таццяна Шчытцова: «Дзяржаве зусім не патрэбныя разумныя людзі. Патрэбныя людзі паслухмяныя»

    06 снежня, 2024

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова прыняла ўдзел у праекце «‎Холодный Борщ»‎ канала LRT і падзялілася актуальнымі праблемамі з сферы адукацыі Беларусі.

    • Пра ўзровень адукацыі ў Беларусі

    «Акадэмічная свабода ў Беларусі працягвае пагаршацца. Краіна апусцілася з 175-га на 176-е месца сярод 179 краінаў у адпаведным рэйтынгу. Нізкае фінансаванне адукацыі і навукі адбіваецца на пазіцыях Беларусі ў сусветным рэйтынгу інавацыйнасці. Сацыяльныя і гуманітарныя навукі фактычна зведалі поўную дэградацыю, бо ў цяперашніх умовах яны сталі закладнікамі ідэалогіі і прапаганды».

    • Пра размеркаванне выпускнікоў

    «У краіне працягваецца практыка прымусовага размеркавання выпускнікоў. Гэта характэрна для таталітарных рэжымаў, дзе прымус і дысцыплінаванне з’яўляюцца ключавымі інструментамі адукацыі. Акрамя таго, такая мера тлумачыцца і эканамічнымі праблемамі: у некаторых сферах, асабліва ў рэгіёнах, адчуваецца востры недахоп працоўных рук».

    • Пра настаўнікаў у Беларусі

    «Настаўнікі ў Беларусі заслугоўваюць асобнай падзякі. І ў школах, і ў ВНУ застаюцца людзі, для якіх выкладанне – гэта не толькі праца, але і жыццёвая місія. Яны працягваюць шукаць магчымасці даць дзецям якасную адукацыю, нягледзячы на ўсе цяжкасці».

    • Пра складанасці з паступленнем у еўрапейскія ўніверсітэты

    «Рэжым прыкладае намаганні, каб абмежаваць магчымасці абітурыентаў паступаць у еўрапейскія ўніверсітэты. Гэта выклікае сур’ёзныя занепакоенасці, бо адукацыя не можа якасна развівацца ва ўмовах ізаляцыі».

    • Пра ініцыятывы Офіса ў сферы адукацыі

    «Каманда пад кіраўніцтвам Маргарыты, прадстаўніцы Каардынацыйнай Рады па моладзі, працуе над стварэннем новага партала. На ім будзе збірацца актуальная інфармацыя пра адукацыйныя магчымасці, уключаючы не толькі бакалаўрыят і магістратуру, але і іншыя формы навучання ў Еўропе».

    Апошнія навіны