• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Будучыня Беларусі важная не толькі для беларускага народа, але і для ўсяго дэмакратычнага свету»

    05 снежня, 2024

    З 9 па 13 снежня пройдуць Дні Беларусі ў Бруселі, якія ладзяцца Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам. Дні Беларусі – гэта серыя мерапрыемстваў у рамках 4-й сустрэчы Кансультатыўнай групы ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. На івэнтах ЕС збярэ больш за 100 прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, праваабарончых арганізацыяў сумесна з палітычным кіраўніцтвам інстытутаў ЕС і міжнародных арганізацыяў.

    Асноўныя мэты мерапрыемстваў:

    • прыцягнуць увагу да становішча беларускіх палітвязняў;
    • працягнуць аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі, акцэнтаваць увагу ЕС на сітуацыі ў Беларусі;
    • давесці еўрапейскай супольнасці, што ўмовы для правядзення свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў 2025 года ў Беларусі не выконваюцца;
    • захаваць Беларусь на высокім узроўні ў парадку дня ЕС у пачатку працы новага заканадаўчага органа і новай Еўрапейскай камісіі;
    • прадставіць вынікі палітычнай і фінансавай падтрымкі ЕС народу Беларусі, яго імкненню да стварэння дэмакратычнай і суверэннай краіны, а таксама яго культуры і самабытнасці.

    Святлана Ціханоўская:
    «Мерапрыемствы ў Бруселі – важны крок, каб Беларусь заставалася на парадку дня міжнароднай супольнасці. Гэта магчымасць яшчэ раз засяродзіць увагу на праблемах нашай краіны і абмеркаваць шляхі канкрэтнай дапамогі беларусам. Менавіта такія мерапрыемствы паказваюць: будучыня Беларусі важная не толькі для нашых людзей, але і для ўсяго дэмакратычнага свету».

    Апошнія навіны