• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі Стратэгічнага Дыялогу «Беларусь – ЗША»

    05 снежня, 2024

    У Вільнюсе адбыўся другі раунд Стратэгічнага дыялогу з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі. Сустрэчу ўзначалілі намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт і лідарка Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская. У дыялогу прынялі ўдзел прадстаўнікі дэмакратычных інстытутаў Беларусі, грамадзянскай супольнасці, праваабарончых арганізацыяў і медыя.

    Асноўныя тэмы і дамоўленасці:

    • Палітычныя зняволеныя:

    ЗША падкрэслілі неабходнасць безумоўнага вызвалення палітычных зняволеных. Былі абмеркаваныя пашырэнне дапамогі іх сем’ям, праграмы рэабілітацыі і псіхалагічная падтрымка для вызваленых.

    • Грамадзянская супольнасць і медыя:

    Працягнецца фінансавая падтрымка незалежных медыя і праваабаронцаў у выгнанні. Асаблівая ўвага будзе нададзеная беларускаму бізнесу, які дзейнічае за межамі краіны. 

    • Расследаванні злачынстваў рэжыму:

    ЗША падтрымліваюць міжнародныя расследаванні, якія ўключаюць збор сведчанняў і падрыхтоўку справаў для судоў па злачынствах супраць чалавечнасці.

    • Нацыянальная ідэнтычнасць:

    Падтрымка беларускіх культурніцкіх ініцыятываў будзе ажыццяўляцца праз праграмы захавання мовы, перакладу літаратуры, культурніцкіх мерапрыемстваў і адукацыйных ініцыятываў. 

    • Праграмы абменаў:

    За мінулы год больш за 100 беларусаў прынялі ўдзел у адукацыйных і прафесійных абменах з ЗША. Плануецца павелічэнне колькасці ўдзельнікаў у 2025 годзе, асабліва сярод маладых лідараў, педагогаў і прадстаўнікоў медыя.

    • Санкцыі:

    Працягнецца ўмацаванне існуючых санкцыяў. Новыя меры будуць скіраваныя на асобы і кампаніі, якія падтрымліваюць рэжым і ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны, уключаючы пастаўкі для расійскай абароннай прамысловасці.

    • Выбары 2025 года:

    Абмеркаваная немагчымасць правядзення свабодных выбараў у цяперашніх умовах. «Выбары», якія адбудуцца ў студзені 2025 года, не могуць быць прызнаныя справядлівымі. 

    Сустрэча падкрэсліла важнасць далейшага ўмацавання партнёрства паміж ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Наступным крокам стане стварэнне рабочых групаў для рэалізацыі прынятых дамоўленасцяў.

    Апошнія навіны