• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «ЕС будзе і надалей адыгрываць ключавую ролю ў фарміраванні будучыні Беларусі»

    12 снежня, 2024

    Падчас Дзён Беларусі ў Бруселі беларуская лідарка правяла брыфінг для дэлегацыі Еўрапарламента.

    Яна распавяла пра асноўныя выклікі, з якімі сутыкаецца Беларусь, падкрэсліла неабходнасць непрызнання «выбараў» 2025 і абвяшчэння іх нелегітымнымі, нагадала пра важнасць працы беларускіх незалежных СМІ і заклікала да падтрымкі беларускага грамадства. Акрамя гэтага, лідарка назвала дзейсныя спосабы дапамогі палітзняволеным і іх родным.

    Вось што прапанавала Святлана Ціханоўская:

    На #бязвыбары2025:
    – Катэгарычна адмовіць гэтым «выбарам» легітымнасці.
    – Падтрымаць намаганні па маніторынгу і дакументаванні парушэнняў, звязаных з «выбарамі».
    – Узмацніць галасы дэмакратычных сілаў, каб супрацьпаставіць бачанне свабоднай Беларусі прапагандзе рэжыму Лукашэнкі.

    Для падтрымкі

    • Незалежных СМІ:
      – Аказваць пастаянную фінансавую і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку незалежным СМІ.
      – Праводзіць трэнінгі па лічбавай бяспецы, журналісцкіх расследаваннях і прыцягненні аўдыторыі.
      – Ствараць партнёрствы з еўрапейскімі СМІ для ўзмацнення беларускіх галасоў на міжнародных платформах.
    • Грамадзянскай супольнасці:
      – Падтрымліваць ініцыятывы, якія прасоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці ў Беларусі, супрацьстаяць расійскай агрэсіі і ідэалогіі «рускага свету».
      – Спрасціць візавыя працэдуры і аблегчыць доступ да віду на жыхарства беларусам у эміграцыі.
    • Палітвязняў:
      – Павысіць дасведчанасць аб палітычных зняволеных з дапамогай міжнародных кампаніяў.
      – Аказваць юрыдычную дапамогу зняволеным і іх сем’ям праз міжнародныя арганізацыі.
      – Стварыць мэтавую групу пад кіраўніцтвам ЕС для дакументавання парушэнняў правоў чалавека.

    Апошнія навіны