• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Пра што Кая Калас гаварыла з Ціханоўскай

    14 снежня, 2024

    Вярхоўная прадстаўніца па знешняй палітыцы Еўрасаюза Кая Калас сустрэлася са Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам у Бруселі. Яны разам наведалі адкрыццё выставы, прысвечанай беларускім палітвязням, у будынку Службы знешніх дзеянняў ЕС.

    Гэта першая сустрэча Ціханоўскай з Калас у яе новай пазіцыі. Ціханоўская падзякавала Калас за падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі і адзначыла важнасць спрыяць праеўрапейскім настроям беларусаў. Яна звярнула ўвагу на неабходнасць пашырэння мабільнасці, выдачы візаў і падтрымкі праграмаў для грамадзянскай супольнасці.

    Падчас сустрэчы Ціханоўская і Калас абмеркавалі стратэгію па Беларусі, уключаючы непрызнанне #бязвыбараў2025, пагрозы бяспецы ў рэгіёне, пастаўкі ўзбраення для Расіі, санкцыі за парушэнні правоў чалавека і ролю Беларусі ў магчымых «мірных перамовах» па Украіне. Ціханоўская таксама распавяла пра працу дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці і акцэнтавала ўвагу на пагрозах для суверэнітэту Беларусі.

    Бакі абмеркавалі магчымасці правядзення дыскусіі па Беларусі з міністрамі замежных справаў ЕС у бліжэйшыя месяцы.

    Ціханоўская пасля сустрэчы адзначыла: «Я ўдзячная вярхоўнай прадстаўніцы за салідарнасць і падтрымку. Яна разумее нашую сітуацыю і падтрымлівае нашую працу. Упэўненая, мы шмат чаго зможам дасягнуць разам. Вельмі важна, каб Еўрасаюз адрозніваў рэжым ад беларусаў. Ізалюючы рэжым, мы павінны не ізаляваць беларусаў».

    Апошнія навіны