Сёння, у Дзень правоў чалавека, у Вільні адбылося ўручэнне штогадовай прэміі. Выбітныя беларускія праваабаронцы, актывісты і журналісты былі адзначаны ўзнагародамі за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека.
Прэмію у намінацыі «Праваабаронца года» атрымала Наста Базар. У намінацыі журналіст_ка года журы адзначылі Фёдара Паўлючэнку і Дзіяну Пінчук. У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2024» перамогу атрымаў дабрачынны фонд «BYSOL». Таксама журы адзначыла Ігара Ільяша прэміяй «Праваабарончая салідарнасць».
Святлана Ціханоўская:
«Сёння мы выказваем удзячнасць за вашую смеласць і адданасць справе. Вашая праца – гэта не толькі змаганне за правы чалавека, але і важны крок да таго, каб усе беларусы мелі магчымасць жыць годна і свабодна. У складаных умовах вы знаходзіце сілы і адвагу, каб працягваць барацьбу. Гэтая ўзнагарода – не толькі сведчанне павагі і падтрымкі, але і напамін пра тое, што вашая праца не застаецца незаўважанай. Вы натхняеце не толькі беларусаў – вашым прафесіяналізмам захапляецца ўвесь свет. Дзякуй за вашую адданасць і веру ў будучыню. Сумеснымі намаганнямі мы пабудуем Беларусь, у якой будзе не проста існаваць, але і выконвацца вяршэнства права. Разам мы абавязкова пабудуем Беларусь, якой будзем ганарыцца. Жыве Беларусь!»