СТРАТЭГІЧНЫ ДЫЯЛОГ ПАМІЖ ДЭМАКРАТЫЧНЫМІ СІЛАМІ І ЎРАДАМ ЗША
У Вільні прайшоў Стратэгічны дыялог з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі. Сустрэчу ўзначалілі намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт і нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. У дыялогу прынялі ўдзел прадстаўнікі дэмакратычных інстытутаў Беларусі, грамадзянскай супольнасці, праваабарончых арганізацыяў і медыя.
Асноўныя тэмы:
- Палітычныя зняволеныя
- Грамадзянская супольнасць і медыя
- Расследаванні злачынстваў рэжыму
- Нацыянальная ідэнтычнасць
- Праграмы абменаў
- Санкцыі
- Выбары 2025 года
Гэта другі раўнд стратэгічнага дыялогу паміж урадам ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Вынікі папярэдніх сесіяў стратэгічнага дыялогу можна паглядзець тут і тут.
БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ
У Вільні прайшла беларуска-літоўская канферэнцыя «Беларусь – Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці». Мэты мерапрыемства – спрыяць дыялогу для еўраінтэграцыі Беларусі, знайсці эфектыўныя спосабы барацьбы з дэзінфармацыяй і ўмацаваць беларуска-літоўскае супрацоўніцтва.
Святлана Ціханоўская: «Рэжым Лукашэнкі нібыта шукае слабае месца, каб разбурыць нашую салідарнасць. На гэта нельга паддавацца. Мы павінны супрацьстаяць правакацыям разам».
Канферэнцыя была арганізаваная Konrad-Adenauer-Stiftung, Wilfried Martens Centre for European Studies, пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай.
Фотарэпартаж.
ПРЫЯРЫТЭТЫ ПАДТРЫМКІ БЕЛАРУСІ ЗША
Дарадцы Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі і парламенцкаму супрацоўніцтву, Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька, падчас працоўнага візіту ў Вашынгтон сустрэліся з ключавымі прадстаўнікамі амерыканскай улады. Сярод іх – прадстаўнікі Дзярждэпартамента, а таксама кангрэсмены рэспубліканскай партыі, блізкія да Дональда Трампа. Асноўнымі тэмамі размоваў сталі: новыя інструменты вызвалення палітвязняў, заканадаўчая падтрымка Беларусі і лабіраванне інтарэсаў Беларусі ў Сенаце.
БЕЛАРУСКІЯ ДНІ У БРУСЕЛІ
З 9 па 13 снежня пройдуць Дні Беларусі ў Бруселі, якія ладзяцца Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам. Дні Беларусі – гэта серыя мерапрыемстваў у рамках 4-й сустрэчы Кансультатыўнай групы ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. На івэнтах ЕС збярэ больш за 100 прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, праваабарончых арганізацыяў сумесна з палітычным кіраўніцтвам інстытутаў ЕС і міжнародных арганізацыяў.
КАНГРЭС ВОЛЬНЫХ БЕЛАРУСАЎ
26 студзеня ў Варшаве пройдзе Кангрэс вольных беларусаў «Беларусы годныя лепшага». Удзельнікаў чакаюць:
- Дыскусіі палітычных лідараў і актывістаў.
- Блок пытанняў і адказаў.
- Выступы вядомых беларусаў і беларусак, музыкаў і артыстаў.
- Прэзентацыі беларускіх НДА і ініцыятываў. Новыя партнёрствы і магчымасці.
Каб стаць удзельнікам, трэба падаць заяўку праз анлайн-форму.
ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСА Ў ГРУЗІІ
Беларус Яўген Муравіцкі, затрыманы 30 лістапада ў Тбілісі і які знаходзіўся пад пагрозай дэпартацыі, паспяхова пакінуў Грузію і знаходзіцца ў бяспецы ў Літве. Гэта стала магчымым дзякуючы аператыўным высілкам літоўскіх праваабаронцаў, Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і беларускіх праваабарончых арганізацыяў.
АЎСТРЫЯ АБНАВІЛА ІНФАРМАЦЫЮ АБ БЕЛАРУСІ
У Аўстрыі абноўлены інфармацыйны бюлетэнь пра Беларусь, які выкарыстоўваецца ў працэдурах прытулку і іміграцыі. Раней ён заставаўся неактуальным з 2020 па верасень 2024 года. Увесь гэты час рашэнні па хадайніцтвах аб міжнароднай абароне прымаліся на аснове старых дадзеных, якія не ўлічвалі рэпрэсіі пасля выбараў. Цяпер у дакуменце адлюстраваная свежая і дакладная інфармацыя пра сітуацыю ў Беларусі.
СЕМІНАР ПА УМАЦАВАННЮ РОЎНАСЦІ І СУПРАЦЬДЗЕЯННЮ ДЫСКРЫМІНАЦЫІ
Дарадца па юрыдычных справах Леанід Марозаў выступіў з прывітальнай прамовай у рамках семінара, арганізаванага Радай Еўропы ў Вільнюсе. Мерапрыемства было прысвечана ўмацаванню роўнасці і супрацьдзеянню дыскрымінацыі для беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Семінар меў на мэце ўзмацненне магчымасцяў для абароны правоў чалавека і прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі.
«БЯЗВЫБАРЫ-2025»
Дэмакратычныя сілы Беларусі працягваюць падрыхтоўку да «бязвыбараў-2025» і заклікаюць іншыя краіны не прызнаваць іх вынікі. 37 краінаў АБСЕ ўжо выказалі супольную пазіцыю, што ў Беларусі няма ніякіх умоваў для правядзення выбараў, таму яны не могуць быць прызнаныя. Гэтаксама з рэзалюцыяй выступіў Міжнародны дэмакратычны саюз (IDU).
Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзі ў Аб‘яднаным Пераходным Кабінеце, арганізавала сустрэчу моладзевых арганізацыяў па бязвыбарам. Былі распрацаваныя 3 асноўныя праекты для ўцягнення моладзі ў падтрымку кампаніі дэмакратычных сілаў перад бязвыбарамі-2025, якія будуць ажыццяўляцца ў бліжэйшыя два месяцы.
«Сумленныя людзі» падрыхтавалі відэаролік, у якім дэмакратычныя сілы тлумачаць, у чым заключаецца ўвесь фарс рэжымнай «кампаніі» і прапануюць магчымыя шляхі рэагавання на яе.
УДЗЕЛ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ У ПАРЕ
Напрыканцы студзеня ўпершыню дэлегацыя ад беларускіх дэмакратычных сілаў, у складзе якой таксама і чальцы Каардынацыйнай Рады, будзе прадстаўленая ў ПАРЕ – адным з самых значных міжнародных еўрапейскіх органаў, у якім рэжым ніколі не меў афіцыяльнай дэлегацыі.
Маргарыта Ворыхава распавяла ў відэа:
– чым выдатнае гэтае дасягненне?
– чаму ўдзел дэмакратычных сілаў у ПАРЕ – важны?
– і якое гэта мае значэнне для беларусаў?
ПУЦІН У МІНСКУ
6 снежня стала вядома пра візіт Пуціна ў Мінск. Святлана Ціханоўская: «Візіт Пуціна ў Мінск прысвечаны не пытанням бяспекі, а ўзмацненню кантролю Расіі над нашай краінай. Разгортванне новай зброі і выкарыстанне Беларусі ў якасці пешкі ў сваіх імперскіх амбіцыях ставіць пад пагрозу ўсіх нас. Беларусы заслугоўваюць волі, а не акупацыі».
ЧАМУ ЕС ПАВІНЕН ПАДТРЫМЛІВАЦЬ БЕЛАРУСЬ?
Нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская і Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах Жазэп Барэль напісалі супольны артыкул, у якім падрабязна распісалі, што трэба зрабіць ЕС для грунтоўнай падтрымкі беларускага народа.
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ВАЛАНЦЁРА
5 снежня адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра.
Святлана Ціханоўская: «Я захапляюся кожным і кожнай з вас. Вы – нашае натхненне і апора. Вашая праца – гэта не толькі рэальная дапамога тым, хто ў патрэбе, але і прыклад таго, як важна заставацца чалавекам, нават у самых складаных абставінах».
Прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай Данііл Гаркавы падзякаваў валанцёрам за іх унёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці – і распавёў, чаму валанцёрская праца – неад’емная частка свядомага грамадства.
Беларускія валанцёры і валанцёркі спецыяльна для Офіса запісалі відэа, у якім дзеляцца досведам, расказваюць пра важнасць сваёй працы і натхняюць іншых далучацца да руху. Іх гісторыі – гэта прыклад таго, як беларусы робяць свет больш чалавечным і спагадлівым.
АЛГАРЫТМ ДЗЕЯННЯЎ ПРЫ ЗАТРЫМАННІ Ў ГРУЗІІ, АРМЕНІІ ЦІ ТУРЦЫІ
Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавалі агульны алгарытм дзеянняў пры затрыманні ў Грузіі, Турцыі ці Арменіі.
МЕДЫЯ
Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю БелСат (Беларусь), TVP World (Польшча, міжнароднае), Reflex (Чэхія), TVO Today (Канада), RFI (Францыя).