• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Запрашаем на канферэнцыю «Беларусь – Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці»

    29 лістапада, 2024

    У панядзелак, 2 снежня, у Вільні пройдзе канферэнцыя «Беларусь – Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці».

    Мерапрыемства стане платформай для дыялогу, у якім палітыкі, даследчыкі, культурныя дзеячы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абмяркуюць ключавыя пытанні еўрапейскай будучыні Беларусі, барацьбу з дэзінфармацыяй і ўмацаванне беларуска-літоўскіх адносінаў. Да канферэнцыі таксама далучацца Святлана Ціханоўская і першы віцэ-спікер Сейма Літвы Юозас Олекас. 

    Дата і час: 2 снежня 2024 года, 09:00 – 18:00

    Месца: Best Western Vilnius, зала Granitas

    Мовы канферэнцыі: беларуская і літоўская (будзе ладзіцца сінхронны пераклад).

    Калі вы жадаеце далучыцца да канферэнцыі, калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі па гэтай спасылцы да 30.11.2024

    Поўную праграму мерапрыемства глядзіце па спасылцы.

    Канферэнцыю арганізоўваюць Konrad-Adenauer-Stiftung, Wilfried Martens Centre for European Studies, пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай. 

    Апошнія навіны