Падтрымка грамадзянскай супольнасці і візы для беларусаў: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з ключавымі шведскімі палітыкамі
Беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Стакгольм, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам і міністаркай па еўрапейскіх справах Джэсікай Росуэл. Падчас сустрэчы Ціханоўская вяла размову пра падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама ўзняла пытанне выдачы візаў для беларусаў і беларусак. Лідарка падкрэсліла: важна не ізаляваць народ і спрыяць яго мабільнасці. Ціханоўская […]
Выступ перад міністрамі культуры ЕС, сустрэча з беларусамі Познані, Signal па-беларуску. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 13-19 траўня 2024
КАНФЕРЭНЦЫЯ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ У ВАРШАВЕ 19 траўня адбылася канферэнцыя дэмакратычных сілаў у Варшаве, падчас якой кандыдаты ў Каардынацыйную раду маглі прадставіць свае праграмы. Сярод кандыдатаў – прадстаўнікі моладзевых ініцыятываў, НДА, беларускія добраахвотнікі, блогеры, палітыкі. Каардынацыйная рада з’яўляецца прадстаўнічым органам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Упершыню будзе абірацца праз электроннае галасаванне. ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ […]
Святлана Ціханоўская: «Незалежная Беларусь будзе адной з самых вялікіх санкцыяў для Пуціна»
У інтэрв’ю Euronews беларуская лідарка разважае пра пагрозу нашай краіне і ўсяму рэгіёну з боку Расіі і навошта Пуціну патрэбны Лукашэнка. Падчас размовы Святлана Ціханоўская таксама акцэнтавала ўвагу на праблеме русіфікацыі Беларусі і неабходнасці вываду нашай рэспублікі з вайны РФ супраць Украіны. Самыя яркія цытаты з інтэрв’ю: 📌 «Здаецца, што дыктатары насамрэч хочуць вярнуць Беларусь […]
Далучайцеся да імпрэзаў да Дня Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі! Спіс мерапрыемстваў і акцыяў
21 траўня – Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў, якія працягнуцца з 19 да 25 траўня. Мы сабралі іх для вас у адзіны спіс. Прыходзьце, далучайцеся і арганізоўвайце свае! Анлайн: 🔻«Краіна для жыцця»: Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму. 🔻 Беларускі моладзевы хаб і Дысідэнт і кампанія «Марафон […]
Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з беларусамі Познані
Падчас візіту ў Познань беларуская лідарка правяла сустрэчу з мясцовай дыяспарай. Разам са Святланай Ціханоўскай да размовы далучыліся намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Сустрэчу, якую зладзіла ініцыятыва «Ліхтар» ва ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча, наведалі больш за 300 чалавек. Падчас кароткай прамовы, якая адкрывала івэнт, Ціханоўская падзякавала беларускім арганізацыям […]
«Беларусы жывуць ва ўмовах, якія нагадваюць сталінскія часы»: Святлана Ціханоўская – на канферэнцыі Impact
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі Impact у Познані. Цягам двух дзён спікеры абмяркоўваюць актуальныя пытанні для Еўропы – і закранаюць самыя розныя аспекты жыцця. У прыватнасці, поглядамі на праблемы рэгіёна і спосабы іх вырашэння дзеляцца палітыкі Мішэль Абама, Радаслаў Сікорскі і Сана Марын, навукоўцы Цімаці Снайдэр ды Іван Красцеў, кіраўнікі банкаў, зорныя спартсмены, […]
Святлана Ціханоўская атрымала ўзнагароду «Еўрапеец года»
Беларуская лідарка стала лаўрэатам адной з самых прэстыжных прэміяў – яна ўручаецца дацкім філіялам Міжнароднага еўрапейскага руху. Гэтая ўзнагарода штогод прысуджаецца асобам, якія ўнеслі выбітны ўклад у еўрапейскую інтэграцыю, развіццё еўрапейскага грамадства і прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў. Пераможцы прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці – палітыку, культуру, навуку альбо спорт. Раней еўрапейцамі года прызнаваліся, напрыклад, Уладзімір Зяленскі, Эмануэль […]
«Кожны дзень мяне натхняюць беларускія жанчыны, якія стаяць на перадавой нашага змагання»: Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі Danish Foreign Policy Society
Беларуская лідарка распачала працоўную паездку ў Данію, дзе выступіла на панэльнай дыскусіі Дацкай супольнасці знешняй палітыкі. Ціханоўская распавяла пра тое, што лічыць сапраўднай мужнасцю, а таксама акрэсліла, як ставіцца да ролі не толькі беларускай лідаркі, але і сімвала дэмакратыі і жаночага лідарства. Вось самыя цікавыя думкі Святланы Ціханоўскай з панэльнай дыскусіі: 📌«Мужнасць – гэта супрацьстаянне […]
Святлана Ціханоўская перадала карціну Алеся Пушкіна ў дар фламандскаму ўраду
Карціна была ўручаная міністру-прэзідэнту Фландрыі Яну Ямбону падчас сустрэчы міністраў культуры краін ЕС. Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Карціна Алеся Пушкіна “Беларускае сонца” сімвалізуе барацьбу нашага народа за свабоду. Каркас карціны Алесь зрабіў са старых дошак – з плота ў сваёй вёсцы Бобр. Беларускі нацыянальны сцяг заўсёды быў у доме Алеся ў Бобры, пакуль у лютым […]
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Радаўніцай
Святлана Ціханоўская: «Дарагія мае, шчыра віншую вас з Радаўніцай! Гэты дзень для нас заўжды быў важным, бо беларусы добра ведаюць, якую падтрымку дае сям’я. Сёння мы не проста ўзгадваем продкаў, а нібыта адчуваем іх жывымі побач з намі. Мы ўваскрашаем у памяці іх выявы, дзелімся з імі радасцямі і навінамі. Не ўсе сёння маюць магчымасць […]
Сустрэчы ў НАТА, Дзень Перамогі, тры сцэнары развіцця падзеяў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6-12 траўня 2024
СУСТРЭЧА З АФІЦЫЙНЫМІ АСОБАМІ НАТА Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. У рамках Паўночнаатлантычнай Рады беларуская лідарка правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу. Агулам перамовы доўжыліся больш за 4 гадзіны. Дыялог паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і НАТА будзе працягвацца па палітычным напрамку. ГАДАВІНА ДНЯ ПЕРАМОГІ 9 траўня 2024 года […]
Як падтрымка дэмакратычнай Беларусі ўплывае на бяспеку Еўропы?
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны рыторыка рэжыму стала больш агрэсіўнай, у тым ліку ў адносінах да суседніх краінаў. Зыходзячы з гэтага, мы вырашылі патлумачыць, чаму Святлана Ціханоўская падкрэслівае ў кожным выступе на міжнароднай арэне: падтрымка дэмакратычнай Беларусі – не проста гуманітарная, але і стратэгічная неабходнасць для бяспекі Еўропы. Антываенныя настроі беларусаў — абарона […]
Святлана Ціханоўская – аб вызваленні Яраслава Новікава: «Спадзяюся, гэтая справа стане пазітыўным прэцэдэнтам»
Напачатку 2024 года беларуса Яраслава Новікава затрымалі на мяжы Грузіі з Арменіяй. Рэжым завёў на хлопца крымінальную справу, абвінаваціўшы ва ўхіленні ад службы ў войску — і праз гэта падаў запыт у міждзяржаўны вышук СНД. Маладога чалавека, які з’ехаў з радзімы з-за пагрозы мабілізацыі, змясцілі ў ізалятар — і менавіта там чакаў рашэння па экстрадыцыі. […]
Беларусы ніколі не былі агрэсарамі
Дарагія беларусы! 79 гадоў мінула з таго дня, як скончылася адна з самых жудасных войнаў у гісторыі. Сусветная супольнасць перамагла нацызм і дыктатуру Гітлера. Гэты дзень нагадвае нам пра чалавечую мужнасць і самаахвярнасць – пра тых, хто змагаўся за мір і свабоду. Гэта дзень не толькі перамогі, але і памяці. Мы ўспамінаем усіх забітых і пакалечаных. […]
Святлана Ціханоўская: «Беларусы раскіданыя па ўсім свеце, але нам вельмі важна не губляць сувязі»
Беларуская лідарка дала інтэрв’ю чэшскаму тэлеканалу iVysílání, у якім звярнулася да міжнароднай супольнасці і беларусаў. Таксама Ціханоўская падкрэсліла: пакуль Беларусь не будзе вольнай – будзе існаваць пагроза з боку дыктатараў. Прыводзім важныя цытаты з інтэрв’ю: 📌 «Мы не просім змагацца замест нас. Мы просім дапамагчы нам стаць мацнейшымі. Ні адна барацьба не была выйграная ў […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром НАТА
Упершыню кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі НАТА Адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енсам Столтэнбергам. У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі. Таксама ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі па крызісе ў Беларусі і па перспектывах устанаўлення […]
Франак Вячорка: «Праблемы ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў рамках шоу «Мне тоже не нравится» ацаніў абмежаваную мабільнасць людзей унутры краіны і растлумачыў, што робяць дэмакратычныя сілы, каб яе пазбегнуць. Што важнага адзначыў Вячорка: 📌 «Мы прабіваем кампанію «Мільён шэнгенскіх візаў для беларусаў у год» як стандарт. Гэта ўзровень, які быў да вайны і рэвалюцыі. Зараз выглядае […]
Ушанаванне Дуж-Душэўскага, дыскусія са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага. Святлана Ціханоўская – у Коўне
Беларуская лідарка наведала Коўна ўпершыню. На Пятрашунскіх могілках Ціханоўская наведала магілу Клаўдзія Дуж-Душэўскага – выбітнага беларускага дзеяча, вядомага як аўтар нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга. Таксама ён вёў актыўную філалагічную, журналісцкую і літаратурную працу. У прыватнасці, разам з Вацлавам Ластоўскім выдаваў часопіс «Крывіч», стварыў мноства якасных перакладаў падручнікаў па батаніцы, матэматыцы, гісторыі для беларускамоўных школ. Акрамя таго, […]
Святлана Ціханоўская: «Рэжым больш не генеруе новых ідэй і не здольны прапанаваць людзям нічога, акрамя рэпрэсій і вайны»
Святлана Ціханоўская дала адкрытую лекцыю ў Ковенскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага. Лідарка прысвяціла выступ ролі дэмакратычнай Беларусі ў бяспецы Усходняй Еўропы. Праз прызму таго, што адбываецца ў нашай краіне, яна разгледзела палітычныя і эканамічныя фактары, якія адбіваюцца на стабільнасці у рэгіёне. Вось самыя яркія цытаты з лекцыі Святланы Ціханоўскай: 📌 «Можа падавацца, што рэжым у […]
У Празе пройдзе Кангрэс па палітычных вязнях Беларусі
З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, разам з беларускімі праваабаронцамі, актывістамі і структурамі дэмакратычных сілаў, правядзе Кангрэс па палітычных вязнях. Мерапрыемства пройдзе 23-25 траўня ў Празе. Экспертна-палітычны кангрэс сфакусіруецца на сітуацыі вакол палітзняволеных – як тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, так і тых, хто пасля зняволення апынуўся […]
Дамова аб супрацоўніцтве Еўрапарламента і дэмакратычных сілаў, Фонд падтрымкі палітзняволеных. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 29 красавіка-5 траўня 2024
ДАМОВА АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ ЕЎРАПАРЛАМЕНТА І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ На гэтым тыдні падчас працоўнага візіту на Мальту Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай. Вынікам сустрэчы стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Еўрапейскі Парламент упершыню падпісаў дакумент такога кшталту не з афіцыйным урадам. ФОНД ПАДТРЫМКІ ПАЛІТВЯЗНЯЎ Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай […]
«Наша моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру, нягледзячы ні на што». Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікаднем
Святлана Ціханоўская: «Вялікдзень – гэта свята, якое мы звычайна праводзім у коле сям’і. Чакаем сваякоў у госці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуляў – есці самыя смачныя ва ўсім свеце паскі. Але многія беларусы не могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень. Нявінныя людзі сядзяць у турмах, церпяць пераслед […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Мальты
Сёлета Мальта старшынюе ў АБСЕ, а міністр замежных справаў Мальты з’яўляецца старшынём арганізацыі. Мальта – сябра Рады Бяспекі ААН. Нядаўна дзяржава падтрымала працу Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, далучылася да санкцыяў, а таксама да заявы міністраў замежных справаў ЕС аб падтрымцы грамадзянскай супольнасці Беларусі і мабільнасці беларусаў. Мальта стала 26-й краінай […]
Рэзалюцыя да 38-й гадавіны чарнобыльскай аварыі
ШЛЯХ ПАВІННЫ БЫЦЬ ІНШЫМ! Сёння, 26 красавіка 2024 года, у 38-ю гадавіну чарнобыльскай радыяцыйнай катастрофы, калі: – наступствы гэтай радыяцыйнай аварыі працягваюць уяўляць небяспеку і ўзмацняюцца ў выніку расійскай агрэсіі супраць Украіны; – каля мільёна чалавек пражываюць на забруджаных тэрыторыях толькі ў Беларусі, дзе ўрад свядома прымяншае небяспеку радыяцыйнага ўздзеяння і ўводзіць закранутыя тэрыторыя ў […]
Раберта Метсола і Святлана Ціханоўская падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі
Падчас працоўнага візіту на Мальту Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапейскага Парламента Раберта Метсола падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Еўрапейскі Парламент упершыню падпісаў дакумент такога кшталту не з афіцыйным урадам. Дамова дэкларуе дамоўленасць пра наступныя супольныя мэты і напрамкі супрацоўніцтва: 📍Развіццё ўмоваў для ажыццяўлення дэмакратычнага транзіту ў Беларусі, у тым ліку […]
Ліст аб намеры супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім парламентам і Дэмакратычнымі сіламі Беларусі
Еўрапейскі парламент і Дэмакратычныя сілы Беларусі («Бакі»), поўныя рашучасці ўмацоўваць адносіны паміж Еўрапейскім парламентам і Дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Еўрапейскага парламента ад 13 верасня 2023 года аб сувязях з Беларуссю[1], асуджаючы беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі і сістэмныя і масавыя парушэнні правоў чалавека з боку рэжыму Лукашэнкi, якія могуць быць прыраўнаваныя да […]
Дэмакратычная сілы ў інтэрв’ю. Падборка выступаў за 24 красавіка – 1 траўня 2024
Прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычных сілаў даюць інтэрв’ю незалежным беларускім медыя, каб адказаць на важныя для беларусаў у краіне і за мяжой пытанні. Ніжэй вы знойдзеце інтэрв’ю, якія выйшлі за перыяд 24 красавіка – 1 траўня 2024 года. Асноўнымі тэмамі ў іх сталі выбары ў Каардынацыйную раду, «народны сход» рэжыму ў Мінску і апошнія міжнародныя сустрэчы […]
«Рэжым старанна знішчае «чацвёртую ўладу» – бо першыя тры ён ужо падпарадкаваў сабе»: Святлана Ціханоўская – да дня свабоды прэсы
Святлана Ціханоўская: «Нядаўна я прачытала аб тым, што жыхары Мазыра і Петрыкава скардзяцца на неадрамантаваныя дарогі. А ў Жлобіне – на ямы каля дзіцячых садкоў. І хоць мы не заўсёды заўважаем навіны з рэгіёнаў, асвятленне праблемаў важнае для тых, хто сутыкаецца з абыякавасцю мясцовых уладаў. Калі структуры адмахваюцца ад зваротаў людзей, то СМІ і журналісты […]
«Праз прызму прапаганды маладыя людзі ўспрымаюцца як аб’екты, якія падлягаюць кантролю і маніпуляцыі»: Маргарыта Ворыхава – пра фільм АНТ
На прарэжымным тэлеканале выйшаў чарговы прапагандысцкі фільм. У ім студэнтаў БНТУ абвінавачваюць у «тэрарызме і супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі». Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава адзначыла: мы бачым чарговы прыклад таго, як рэжым выкарыстоўвае медыя для распальвання варожасці і маніпуляцыі грамадскай думкай. «У фільме моладзь падаюць як групу, якая «лёгка паддаецца […]