• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Нідэрланды, зварот у Міжнародны крымінальны суд, вызваленне палітвязняў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 12-19 студзеня

    20 студзеня, 2025

    ВІЗІТ У ГААГУ
    12-13 студзеня Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Гаазе. Беларуская лідарка сустрэлася з 

    – Прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Дзікам Схофам;
    Міністрам замежных справаў Каспарам Вельдкампам

    – Спікерам парламента Нідэрландаў;
    – прадстаўнікамі НДА ў офісе Хельсінкскага камітэта;
    – з экспертамі Інстытута Clingendael;
    беларуская дыяспарай Нідэрландаў.

    Ціханоўская выступіла на слуханнях Камісіі па замежных справах Нідэрландаў, якая вызначае знешнюю палітыку краіны. Падчас сустрэчаў абмяркоўвалі падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці, прыцягненне рэжыму да адказнасці, санкцыі і магчымыя мірныя перамовы па Украіне. Нідэрланды далучыліся да краінаў, якія не прызнаюць «бязвыбары-2025».

    Вынікі візіту.
    Фотарэпартаж візіту. 

    СУСТРЭЧА З НОВЫМ МІНІСТРАМ ЮСТЫЦЫІ ЛІТВЫ
    Святлана Ціханоўская і Павел Латушка сустрэліся з новым міністрам юстыцыі Літвы Рымантасам Москусам. Абмеркавалі падтрымку іншымі краінамі літоўскага звароту ў Міжнародны крымінальны суд.  Дамовіліся пра ўстанаўленне пастаяннай камунікацыі паміж Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і Міністэрствам юстыцыі па гэтых напрамках.

    ВА УКРАІНЕ ЗАГІНУЛА БЕЛАРУСКАЯ ДОБРААХВОТНІЦА
    17 студзеня стала вядома, што ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава. Падчас беларускіх пратэстаў яна была параненая шумавой гранатай, пасля чаго праходзіла доўгае лячэнне спачатку ў Беларусі, потым у Чэхіі. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Марыя далучылася да абаронцаў. Святлана Ціханоўская: «Мае шчырыя спачуванні родным і блізкім. Я не стамлюся паўтараць: тыя, хто развязаў і працягвае гэтую вайну, павінны быць пакараныя».

    РАЗМОВА З НАМЕСНІКАМ ДЗЯРЖСАКРАТАРА ЗША
    Увечары 16 студзеня беларуская лідарка правяла тэлефонную размову з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША Куртам Кэмпбэлам. Дыялог датычыўся апошніх навінаў пра беларускіх палітвязняў – і магчымых крокаў, якія могуць спрыяць іх вызваленню.

    НОВЫ БЕЛАРУСКІ ПАШПАРТ
    26 студзеня, падчас форуму «Беларусы годныя лепшага», Беларускі пашпартны цэнтр пачне прымаць заяўкі на атрыманне новага беларускага пашпарта. Ён узнік як адказ на адмову рэжыму выдаваць і абменьваць пашпарты беларусам у выгнанні. Пашпарты будуць выдавацца на аснове дазволу на жыхарства ў ЕС і старога беларускага пашпарту. У інтэрв’ю «Зеркало. Новости» адказалі на самыя актуальныя пытанні.

    Пачытаць пра пашпарт і падтрымаць праект можна тут

    УШАНАВАННЕ ПАМЯЦІ ПАСТАНЦАЎ 1861-1863 ГАДОЎ
    Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Літвы Наўседам, прэм’ерам Палуцкасам, амбасадарамі Польшчы і Украіны ўшанавала памяць паўстанцаў 1863 года. Беларуская лідарка: «Паўстанне супраць расійскага прыгнёту стала сімвалам супольнай барацьбы беларусаў, палякаў і літоўцаў. Гэтае адзінства нагадвае: нават у цяжкія часы мы знаходзім сілы для салідарнасці і агульнага супраціву».  

    МІЖПАРТЫЙНЫ ФОРУМ «8+100» У БРУСЕЛІ
    На гэтым тыдні ў Бруселі прайшоў другі форум «8+100» – пляцоўка для ўзаемадзеяння еўрапейскіх палітычных партыяў па беларускай павестцы.

    Падчас мерапрыемства абмеркавалі:

    1.  «Бязвыбары-2025»: стратэгія і тактыка дэмакратычных сілаў Беларусі і міжнароднай супольнасці.
    2. Шляхі вызвалення і дапамогі беларускім палітвязням.
    3. Праблемы і магчымасці беларусаў у выгнанні.

    АБМЕЖАВАННІ ДЛЯ АЎТАМАБІЛЯЎ З БЕЛАРУСКІМІ НУМАРАМІ
    Літва пакінула выключэнні на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі на бестэрміновы час. Згодна з новымі правіламі, беларусы з візамі ці відамі на жыхарства змогуць уязджаць у краіну на сваіх аўтамабілях. Уезд дазволены і грамадзянам Еўрасаюза на аўтамабілях, зарэгістраваных у Беларусі, але толькі для асабістага карыстання.

    «БЯЗВЫБАРЫ 2025»
    Перад выбарамі эскалуюцца рэпрэсіі, многіх выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты. На кожным прадпрыемстве і ўстанове праводзяць прафілактычныя гутаркі. Беларусаў, з якімі сілавікі праводзяць прафілактычныя гутаркі, прымушаюць падпісаць дакумент «аб недапушчальнасці парушэння закона». А таксама ўжо папярэдзілі, што 26 студзеня, у дзень так званых выбараў, можа адсутнічаць інтэрнэт

    БДІПЧ АБСЕ адмовілася ад назірання за галасаваннем на так званых прэзідэнцкіх выбарах 26 студзеня. Раней Офіс Святланы Ціханоўскай заклікаў БДІПЧ АБСЕ не рэагаваць на запозненае і абмежаванае запрашэнне ад рэжыму, паколькі «ўмоваў для правядзення свабодных выбараў няма і назіраць няма за чым». 

    АБСЕ, ЗША, Еўрасаюз ужо заявілі, што выбары не могуць быць прызнаныя, паколькі адсутнічаюць умовы для іх правядзення. Дэмакратычныя сілы заклікаюць міжнародную супольнасць не прызнаваць іх вынікі, працягваць ціск на рэжым з мэтай вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсіяў і саўдзелу рэжыму ў вайне супраць Украіны.

    Дэмакратычныя сілы Беларусі рыхтуюць шэраг мерапрыемстваў з нагоды «бязвыбараў».

    МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПАДЧАС БЕЗВЫБАРАЎ
    21 – 26 студзеня: Кампанія «Лукашэнку ў шрэдар». Сімвалічныя акцыі, арганізаваныя Народнымі амбасадамі, адбудуцца па ўсёй Еўропе: у Славеніі, Швецыі, Эстоніі, Германіі, Балгарыі, Польшчы, Аўстрыі, Італіі (Балоння), Злучаным Каралеўстве і Чарнагорыі.

    21 студзеня: Выстава ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, прысвечаная беларускай супраціўнай культуры.

    23 студзеня: Слуханні ў Каардынацыйнай радзе па адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, каб падкрэсліць яго нелегітымнасць і статус міжнароднага злачынцы.

    26 студзеня:

    Таксама ў гэты дзень:

    Міжнародныя сустрэчы

    • 20 – 24 студзеня: Святлана Ціханоўская ўздыме пытанне фальшывых «выбараў» падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе ў рамках панэльных дыскусіяў высокага ўзроўню і двухбаковых сустрэчаў.
    • 22 студзеня: Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю па Беларусі і фальшывых выбарах, а таксама па падтрымцы дэмакратычных сілаў.
    • 23 – 24 студзеня: У польскім Сенаце плануецца прыняцце рэзалюцыі (TBC).
    • 26 студзеня, 20:00: Нефармальная сустрэча Святланы Ціханоўскай з міністрамі замежных справаў ЕС у Бруселі, арганізаваная Вярхоўным прадстаўніком ЕС Каяй Калас, для абмеркавання Беларусі і нелегітымнасці выбараў.
    • 27 студзеня: Святлана Ціханоўская правядзе прэс-канферэнцыі і некалькі двухбаковых сустрэчаў высокага ўзроўню ў Бруселі.
    • 27 – 31 студзеня: Рэзалюцыя ПАРЕ па Беларусі і фальшывых выбарах. Каардынацыйная рада ўпершыню афіцыйна прыме ўдзел у працы Асамблеі.
    • 3 – 4 лютага: Форум Касцюшкі ў Гданьску, арганізаваны польскім старшынствам у Радзе ЕС, з удзелам некалькіх міністраў замежных справаў.

    ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ
    18 студзеня стала вядома пра вызваленне 23 палітвязняў. З ліпеня 2024 агулам вызвалілі 247 палітзняволеных. 

    МЕДЫЯ
    На гэтым тыдні са Святланай Ціханоўскай выйшлі інтэрв’ю на PBS (ЗША, тэкст і відэа), Bar Laat (шоу на Dutch-TV, Нідэрланды), De Volkskrant (Нідэрланды), ND (Нідэрланды). На «Настоящее время» (міжнароднае) выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага.


    Апошнія навіны