13 – 14 студзеня Святлана Ціханоўская наведала Гаагу і Амстэрдам.
Палітычныя сустрэчы:
- Прэм’ер-міністр Нідэрландаў Дзік Схоф.
- Міністр замежных справаў Каспар Велдкамп.
- Спікер парламента Нідэрландаў Марцін Босма.
- Камітэт па замежных справах парламента Нідэрландаў (слуханні).
Супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю і акадэмічнымі коламі
- Сустрэчы з нідэрландскімі НДА, уключаючы Хельсінкскі камітэт Нідэрландаў, Amnesty International, Article 19 і інш.;
- Дыскусіі ў Інстытуце міжнародных адносінаў Clingendael;
- Сустрэча з беларускай дыяспарай у Нідэрландах;
- Прамова і сесія пытанняў і адказаў ва Універсітэце Амстэрдама.
Асноўныя тэмы і вынікі абмеркаванняў
- Непрызнанне «выбараў» Лукашэнкі
- Нідэрландскія чыноўнікі пацвердзілі, што не прызнаюць вынікі фальшывых выбараў Лукашэнкі.
- Працяг супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
- Узмацненне санкцыяў і закрыццё шчылінаў
- Абмеркаванае ўзмацненне санкцыяў супраць асобаў і арганізацыяў, звязаных з рэжымам, уключаючы санкцыі за парушэнні правоў чалавека
- Абмеркавалі закрыццё шчылінаў і ўзмацненне кантролю за выкананнем санкцыяў
- Парламенцкая падтрымка Беларусі
- Планы стварыць парламенцкую групу ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў парламенце Нідэрландаў.
- Некаторыя парламентарыі выказалі гатоўнасць далучыцца да кампаніі Libereco па патранажы палітвязняў.
- Пагадненне пра сумесныя дзеянні ў рамках Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), дзе беларуская дэлегацыя ўпершыню прыме ўдзел 27 студзеня 2025 года.
- Абмеркаванае супрацоўніцтва паміж беларускімі і нідэрландскімі палітычнымі партыямі для ўмацавання дэмакратычных сувязяў.
- Падтрымка звароту ў Міжнародны крымінальны суд (МКС)
- Разгледжана магчымасць падтрымкі Нідэрландамі звароту Літвы ў МКС для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці.
- Украіна і роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы
- Абмеркаваная падтрымка Украіны і роля Беларусі ў магчымых мірных перамовах.
- Асобна адзначана важнасць падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца ва Украіне.
- Рада па замежных справах (FAC)
- Падрыхтоўка да нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў ЕС са Святланай Ціханоўскай 26 студзеня ў Бруселі, прысвечанай непрызнанню «выбараў» Лукашэнкі.
- Форум публічнай дыскусіі на саміце НАТА
- Абмеркаваная магчымасць арганізацыі публічнай дыскусіі па Беларусі або пытаннях бяспекі на саміце НАТА ў Гаазе ў 2025 годзе.
- Падтрымка асноўных фондаў і ініцыятыў
- Працяг падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі праз Еўрапейскі фонд падтрымкі дэмакратыі (EED), праграму MATRA (грамадзянская супольнасць), Фонд правоў чалавека (журналісты і праваабаронцы), а таксама Міжнародную платформу падсправаздачнасці па Беларусі (IAPB).
- Падтрымка Народнай амбасады Беларусі ў Варшаве.
- Інстытут Clingendael
- Інстытут падрыхтуе даклад аб магчымых сцэнарыях для Беларусі і дасць рэкамендацыі.
- Абмеркаваная арганізацыя трэнінгаў для беларускай грамадзянскай супольнасці
- Супрацоўніцтва з НДА па кампаніях
- Абмеркаваныя сумесныя кампаніі з нідэрландскімі НДА:
- Легалізацыя і падтрымка дыяспары
- Абмеркаваныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Нідэрландах з-за ўказаў Лукашэнкі.
- Умацаваныя сувязі з беларускай дыяспарай.