«Мы заклікаем БДІПЧ АБСЕ не прымаць гэтае запозненае і абмежаванае запрашэнне ад рэжыму назіраць за галасаваннем на так званых прэзідэнцкіх выбарах 26 студзеня. Выбары – гэта не толькі дзень галасавання. Гэта доўгі працэс, які павінен быць празрыстым і адпавядаць дэмакратычным стандартам. У 1994 годзе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ надалі БДІПЧ мандат на доўгатэрміновае назіранне менавіта для таго, каб выбары былі справядлівымі.
Як ужо адзначыла БДІПЧ, рэжым не прадставіў своечасовае і неабмежаванае запрашэнне, што з’яўляецца парушэннем абавязацельстваў Беларусі перад АБСЕ. Прыняцце гэтага запрашэння для назірання за галасаваннем створыць небяспечны прэцэдэнт для ўсяго рэгіёна АБСЕ».