26 студзеня ў Варшаве адбудзецца важная падзея для ўсіх неабыякавых да лёсу Беларусі — форум «Беларусы годныя лепшага».
Пакуль у нашай краіне будзе адбывацца чарговы палітычны фарс, зыход якога загадзя вядомы, свабодныя беларусы і беларускі збяруцца разам, каб паказаць, што нас шмат, што мы ўмеем падтрымліваць і натхняць адно аднаго, і што мы самі ствараем будучыню, якая абавязкова пераможа мінулае.
Форум «Беларусы годныя лепшага» — яркія выступы спікераў у фармаце TED Talks пра тое, якія каштоўнасці нас усіх аб’ядноўваюць. Выступоўцы нагадаюць беларусам і беларускам, як нас шмат, падзяліцца сваімі ідэямі на тэмы, якія хвалююць кожнага і кожную з нас, і датычыцца нашай агульнай будучыні. Сярод выступоўцаў Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Сцяпан Пуціла, Фёдар Паўлючэнка, Аляксандр Атрошчанкаў, Аляксандр Кныровіч.
Каб прыняць удзел у форуме, калі ласка запоўніце форму: https://forms.gle/7XtyGHnx7hS2z8Aa9
☀️ Сонца складаецца са мноства прамянёў. Важны кожны. Далучайцеся да нас у Варшаве, далучайцеся да трансляцыі. Будзем разам у гэты дзень! Бо беларусы #ГодныяЛепшага
Сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі:
https://www.instagram.com/hodnyya_lepshaga/