З 20 па 24 студзеня Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Кожны год сусветныя лідары і кіраўнікі найбуйнейшых карпарацыяў з розных краінаў збіраюцца для абмеркавання вострых сусветных праблемаў. Беларуская лідарка выступіла ў асноўнай праграме форуму і шэрагу сайд-івэнтаў.
Асноўныя тэмы, паднятыя падчас візіту:
- «Бязвыбары» і нелегітымнасць рэжыму Лукашэнкі:
- Непрызнанне «выбараў» 26 студзеня.
- Неабходнасць вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў у Беларусі.
- Беларусь у кантэксце вайны ва Украіне:
- Выкарыстоўванне Беларусі як ваеннага плацдарма Расіі.
- Важнасць абмяркоўвання Беларусі падчас перамоваў па Украіне, каб нашая краіна не стала «суцяшальным прызам» для Пуціна. Роля Беларусі падчас перамоваў.
- Падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя:
- Падзяка партнёрам за падтрымку беларускіх незалежных медыя і ініцыятываў.
- Узмацненне гуманітарнай дапамогі беларусам, якія пакутуюць ад рэпрэсіяў.
- Эканамічныя і гуманітарныя пытанні:
- Праблема выдачы дакументаў для беларусаў у выгнанні.
- Неабходнасць падтрымкі гуманітарных ініцыятываў і беларусаў за мяжой міжнароднымі арганізацыямі.
- Беларусь пасля дэмакратычнага транзіту.
- Супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі:
- Ініцыятыва Літвы ў МКС для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.
- Заклік да запуску Маскоўскага механізма АБСЕ.
- Умацаванне санкцыяў і закрыццё шчылінаў для іх абыходу.
- Еўрапейская перспектыва Беларусі:
- Еўрапейскі шлях Беларусі і неабходнасць вызвалення краіны ад расійскага ўплыву.
- Роля міжнароднай супольнасці ў барацьбе Беларусі за дэмакратыю.
Сустрэчы і ўдзельнікі:
Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў:
- Анджэй Дуда – Прэзідэнт Польшчы.
- Аляксандр Вучыч – Прэзідэнт Сербіі.
- Гінтаўтас Палуцкас – Прэм’ер-міністр Літвы.
- Аляксандр Стуб – Прэзідэнт Фінляндыі.
- Ульф Крыстэрсан – Прэм’ер-міністр Швецыі.
- Дорын Рэчан – Прэм’ер-міністр Малдовы.
- Аляксандр Дэ Кро – Прэм’ер-міністр Бельгіі.
- Эдзі Рама – Прэм’ер-міністр Албаніі.
- Мустафа Мадбулі – Прэм’ер-міністр Егіпта.
- Аляксандр Шаленберг – Канцлер Аўстрыі.
Міністры замежных справаў і прадстаўнікі:
- Ксаўе Бетэль – Міністр замежных справаў Люксембурга.
- Ян Ліпаўскі – МЗС Чэхіі.
- Паўлу Ранжал – МЗС Партугаліі.
- Жан-Ноэль Баро – МЗС Францыі.
- Эспен Барт Эйдэ – МЗС Нарвегіі.
- Маргус Тсахкна – МЗС Эстоніі.
- Альберта ван Клаверэн – МЗС Чылі.
- Эліна Валтонен – МЗС Фінляндыі.
Міжнародныя арганізацыі:
- Адыль Рэно-Басо – Прэзідэнтка ЕБРР.
- Ален Берсэ – Генеральны сакратар Рады Еўропы.
- Марк Рутэ – Генеральны сакратар НАТА.
Палітыкі і ўплывовыя асобы:
- Раберта Мецола – Прэзідэнт Еўрапарламента.
- Бенджамін Хадад – Французскі палітык, дэпутат Нацыянальнай асамблеі.
- Аранча Гансалес Лая – Былая міністарка замежных справаў Іспаніі.
- Тоні Блэр – Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.
- Алоіс, наследны князь Ліхтэнштэйна.
- Пітэр Бёрк – Міністр гандлю Ірландыі.
- Сана Марын – Былая прэм’ер-міністр Фінляндыі.
- Джымі Вэйлз – Заснавальнік Wikipedia.
Выступы і мерапрыемствы:
- “Future of Belarus” Event – будучыня Беларусі.
- “Peace through Strength” Panel – дыскусія пра бяспеку і дэмакратыю.
- World Women Davos Panel – роля жанчын у зменах.
- Fireside Chat (CNBC Sanctuary) – дыскусія з прадстаўнікамі медыяў і бізнесу.
- Washington Post/Foreign Policy Event – удзел у дыскусіі з сусветнымі лідарамі.
- Closed Roundtable: “The Return of Hard-Power Geopolitics”.
- Closed Roundtable: “Achieving European Strategic Interdependence”.
Інтэрв’ю медыя:
- Reuters, NHK Japan, Sky Italy, TBS TV (Japan), Australia’s SBS News, Associated Press, SSR SRG TV (Швейцарыя), Channel 4 News, ARD, Al Jazeera, ZDF, CNBC, Bloomberg TV, Sky News (UK), Onet (Польшча).