• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская на Міжнародным эканамічным форуме – што цікавага?

    24 студзеня, 2025

    Беларуская лідарка завяршыла візіт у Давос, дзе не толькі ўдзельнічала ў дыскусіях, але і правяла шэраг сустрэчаў з вядомымі сусветнымі палітыкамі.
    Так, Святлана Ціханоўская стала ўдзельніцай івэнту «Будучыня Беларусі» і важнай дыскусіі «Мір праз сілу», якая была прысвечаная стратэгічнай бяспецы і дэмакратыі. Сярод дзейных асоб івэнту – прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан, прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэм’ер-міністр Бельгіі Аляксандр Дэ Кро.

    Таксама адбыліся двухбаковыя сустрэчы:

    • З Прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам Ціханоўская абмеркавала праблемы абмежаванняў для беларусаў у Латвіі, а таксама заклікала не прыраўноўваць беларусаў да расіянаў і захаваць межы для нашых людзей адкрытымі. Акрамя таго, лідарка тлумачыла важнасць вырашэння бягучай сітуацыі з беларускімі палітвязнямі.
    • З былой прэм’ер-міністаркай Фінляндыі Саннай Марын лідарка дамовілася правесці міжнародную кампанію ў падтрымку беларускіх палітвязынак, а таксама арганізаваць супольнае мерапрыемства па Беларусі разам з Цэнтрам Тоні Блэра, дзе цяпер працуе Марын. Таксама ўзнімалася пытанне магчымых шляхоў вызвалення палітвязняў.
    • Падчас дыялогу з міністрам замежных справаў Францыі Жанам-Ноэлем Баро Ціханоўская падкрэсліла важнасць візавай падтрымкі беларусаў і абмеркавала працяг выдачы і павелічэнне колькасці візаў. Да таго ж, лідарка адзначыла важнасць міжнароднага непрызнання так званых выбараў 26 студзеня. Асобна ў размове ўздымалася пытанне дыпламатычных і гуманітарных ініцыятываў, каб дамагчыся вызвалення палітвязняў.
    • З японскім дэпутатам Юічыра Тамакі, лідарам Дэмакратычнай партыі за народ, бакі абмеркавалі супрацоўніцтва з японскім парламентам і ўмацаванне міжпарламенцкіх сувязяў, падтрымку беларускіх няўрадавых арганізацыяў і рызыкі, звязаныя з размяшчэннем расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.
    • З міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтонен паразмаўлялі пра запуск маскоўскага механізму для расследавання рэпрэсіяў і фальсіфікацыяў у Беларусі, прыяднанне да ініцыятывы Літвы ў Міжнародным крымінальным судзе і супрацоўніцтва паміж беларускімі і фінскімі няўрадавымі арганізацыямі.
    • У размове з міністрам замежных справаў Партугаліі Паўлу Ранжалам былі закранутыя пытанні запуску маскоўскага механізму ў АБСЕ пасля «бязвыбараў» і далучэнне Партугаліі да ініцыятываў па прыцягненні рэжыму да адказнасці. Бакі дамовіліся арганізаваць міжнародную канферэнцыю па дэмакратычным транзіце і пераходнай справядлівасці.
    • Падчас дыялогу з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ Ціханоўская падкрэсліла важнасць дыялогу з НАТА і дамовілася правесці дадатковую сустрэчу пасля так званых «выбараў» Лукашэнкі.

    Апошнія навіны