«Сёння я сардэчна віншую Прэзідэнта Дональда Джона Трампа з інаўгурацыяй. Народ Злучаных Штатаў Амерыкі чарговы раз прадэманстраваў непахісную моц дэмакратыі праз мірную перадачу ўлады. Ідэалы, якія ляжаць у аснове амерыканскага духу – свабода, самавызначэнне і імкненне да шчасця – працягваюць асвятляць шлях для краінаў па ўсім свеце.
Адданасць прасоўванню амерыканскіх інтарэсаў, увасобленая ў прынцыпе «Амерыка перш за ўсё», таксама вядзе да ўмацавання глабальных партнёрстваў, якія падтрымліваюць агульныя прынцыпы справядлівасці, незалежнасці і свабоды. Свабодная і дэмакратычная Беларусь адпавядае гэтым каштоўнасцям, спрыяючы стабільнасці і бяспецы Еўропы – выніку, які служыць не толькі беларускім памкненням, але і доўгатэрміновым стратэгічным інтарэсам Злучаных Штатаў.
Мы спадзяёмся, што пад вашым кіраўніцтвам Злучаныя Штаты будуць працягваць адстойваць справу свабоды, супрацоўнічаючы з саюзнікамі, каб узмацніць галасы тых, хто імкнецца да чалавечай годнасці, і прыцягваць да адказнасці тых, хто душыць гэтыя памкненні.
Беларускі народ застаецца саюзнікам Злучаных Штатаў, аб’яднаным агульнымі каштоўнасцямі і агульным бачаннем больш свабоднага, бяспечнага і квітнеючага свету. Мы імкнёмся да паглыблення беларуска-амерыканскіх сувязяў і сумеснай працы па ўмацаванні бяспекі і дабрабыту трансатлантычнай супольнасці.
Яшчэ раз віншую вас, Прэзідэнт Трамп. Няхай ваш тэрмін натхняе на новыя надзеі і рашучыя дзеянні ў прасоўванні ўніверсальнай справы свабоды».