НЕПРЫЗНАННЕ «ВЫБАРАЎ»
У Беларусі прайшлі чарговыя псеўдавыбары Лукашэнкі. Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў спіс краінаў і міжнародных арганізацыяў, якія ўжо афіцыйна выказаліся супраць прызнання так званых «выбараў».
УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНЫМ ЭКАНАМІЧНЫМ ФОРУМЕ
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, былой прэм’ер-міністаркай Фінляндыі Саннай Марын, міністрам замежных справаў Францыі Жанам-Ноэлем Баро, міністрам замежных справаў Чылі Альбертам Леа ван Клаверэн Сторкам, японскім дэпутатам Юічыра Тамакі, міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтонен, міністрам замежных справаў Партугаліі Паўлу Ранжалам, генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ, заснавальнікам Вікіпедыі Джымі Вэйлзам. Акрамя гэтага, Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў дыскусіі «Мір праз сілу» і выступіла на івэнце «Будучыня Беларусі».
ФОРУМ «БЕЛАРУСЫ ГОДНЫЯ ЛЕПШАГА»
26 студзеня ў Варшаве адбыліся марш супраць так званых «выбараў» і форум «Беларусы годныя лепшага». Святлана Ціханоўская далучылася да мерапрыемстваў: «Пакуль мы разам – мы ўсё адолеем. Мы вернем сабе нашую краіну і абавязкова вернемся дадому».
РЭЗАЛЮЦЫЯ ЕЎРАПАРЛАМЕНТА ПА БЕЛАРУСІ
Еўрапейскі парламент прыняў Рэзалюцыю, якая асуджае парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У выніку Еўрапарламент падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі не з’яўляецца легітымным, а выбары 2025 года названыя фіктыўнымі.
РЭЗАЛЮЦЫЯ СЕНАТА ПОЛЬШЧЫ ПА БЕЛАРУСІ
Сенат Польшчы прыняў Рэзалюцыю, асноўная тэма якой – непрызнанне так званых «выбараў» у Беларусі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька пракаментаваў рашэнне.
ПАШПАРТ НОВАЙ БЕЛАРУСІ
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра Нацыянальны пашпарт Беларусі падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». У нядзелю пачаўся папярэдні запіс на атрыманне пашпарту. Падаць заяўку можна па спасылцы.
СЛУХАННІ Ў КААРДЫНАЦЫЙНАЙ РАДЗЕ
23 студзеня Каардынацыйная рада правяла парламенцкія слуханні, дзе быў прадстаўлены аналіз злачыннай дзейнасці Лукашэнкі падчас яго знаходжання ва ўладзе. Адкрыла слуханні лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская.
ІНАЎГУРАЦЫЯ ДОНАЛЬДА ТРАМПА
Святлана Ціханоўская павіншавала Дональда Трампа з інаўгурацыяй і падкрэсліла неабходнасць паглыблення беларуска-амерыканскіх сувязяў і сумеснай працы. Акрамя гэтага, беларуская лідарка нагадала, што першыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі былі ўведзены менавіта ў першы тэрмін Трампа.
ЗВАРОТ ДА ДЗЯРЖАЎНЫХ СЛУЖАЧЫХ У БЕЛАРУСІ
Старшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі звярнуўся да дзяржаўных служачых Беларусі і расказаў, як трэба дзейнічаць, калі людзей прымушаюць ісці супраць закону і сумлення. Ён адзначыў неабходнасць дакументавання працэсаў і нагадаў пра магчымасць бяспечна дзяліцца сабранай інфармацыяй па каналах сувязі Офіса Святланы Ціханоўскай.
АКТ ВАНДАЛІЗМУ Ў АДРАС ЕГУ
На будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні з’явіліся правакацыйныя надпісы. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова пракаментавала сітуацыю: «Мы асуджаем любыя дзеянні, накіраваныя на падрыў даверу і дружалюбных адносінаў нашых народаў».
МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў РАМКАХ НЯЗГОДЫ З «ВЫБАРАМІ» Ў БЕЛАРУСІ
Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў спіс мерапрыемстваў па ўсім свеце, мэта якіх выказаць нязгоду з #бязвыбары2025 і падтрымаць беларускіх палітзняволеных.
ЛІЧБА ДНЯ
Офіс Святланы Ціханоўскай працягнуў распавядаць пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі, у праекце #ЛічбаДня на афіцыйных каналах.
ПАКАЗЧЫК АДСУТНАСЦІ ВЫБАРАЎ У БЕЛАРУСІ
Экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай Аліна Харысава распавяла, чаму Лукашэнка пастаянна адмаўляецца ад дэбатаў.
МЕДЫЯ
Euobserver (Міжнароднае), Le Figaro (Францыя), Channel4 (Вялікабрытанія), Gazeta Wyborcza (Польшча), Reuters (Міжнароднае), Sky Italy (Італія), Espreso (Украіна), Polityka (Польшча), ORF (Аўстрыя), Голос Америки, Throw (Нідэрланды), Sky TV (Італія), Deutschlandfunk (Германія), AP News (Міжнароднае).