• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Таццяна Шчытцова: «Гэта чарговая правакацыя з боку тых, хто зацікаўлены ў распальванні варожасці і нянавісці паміж літоўцамі і беларусамі»

    21 студзеня, 2025

    Нядаўна на будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні з’явіліся правакацыйныя надпісы. Падобныя акты вандалізму ўжо здзяйсняліся ў дачыненні да Беларускага дома, крамы «Кропка», цэнтра дапамогі палітычным уцекачам у Вільні і іншых беларускіх месцаў.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова пракаментавала чарговы акт вандалізму і адзначыла:

    «Беларусы, якія вымушаныя былі пакінуць сваю краіну, не толькі цэняць гасціннасць Літвы, але і паважаюць яе культуру, законы і суверэнітэт. Нашая агульная гістарычная спадчына – гэта падстава для гонару і супрацоўніцтва.

    ЕГУ мае вялікае значэнне для нашага грамадства, бо дае магчымасць беларускай моладзі атрымаць сучасную адукацыю ў сферы сацыяльных і гуманітарных навук, свабодную ад прапагандысцкага ціску.

    Спробы пасеяць варожасць паміж літоўцамі і беларусамі праз падобныя правакацыі, на шчасце, застаюцца беспаспяховымі. Беларусь і Літва маюць багатую гісторыю, якая вучыць нас супрацоўніцтву і ўзаемапавазе. Мы асуджаем любыя дзеянні, накіраваныя на падрыў даверу і дружалюбных адносінаў нашых народаў».

    Апошнія навіны