• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ўсталявала кантакты з Чылі

    25 студзеня, 2025

    Падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з міністрам замежных справаў Чылі Альбертам Леа ван Клаверэн Сторкам. На сустрэчы бакі дамовіліся пра ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва па розных напрамках.

    Ціханоўская падзякавала міністру за падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН.

    Адной з ключавых ініцыятываў стала дамоўленасць аб арганізацыі супольнай канферэнцыі па пераходнай справядлівасці і нацыянальным прымірэнні. Абмеркаваная магчымасць правядзення канферэнцыі на базе ўніверсітэта Ігната Дамейкі. Мэта мерапрыемства – абмен досведам дэмакратычнага транзіту ў Чылі і іншых краінах Паўднёвай Амерыкі і Еўропы. Ціханоўская прапанавала назваць канферэнцыю іменем Ігната Дамейкі, які аб’ядноўвае беларусаў і чылійцаў сваёй спадчынай.

    Таксама бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў межах Супольнасці дэмакратыяў (Community of Democracies), з якой Аб’яднаны Пераходны Кабінет нядаўна падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве. У тым ліку разглядалася супрацоўніцтва ў напрамку барацьбы з транснацыянальнымі рэпрэсіямі.

    Акрамя таго, Святлана Ціханоўская і чылійскі міністр закранулі важнасць прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд і ўсталявання кантактаў з іншымі краінамі Паўднёвай Амерыкі.

    Апошнія навіны