• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – з нагоды інаўгурацыі Дональда Трампа

    21 студзеня, 2025

    «У 2020 годзе, калі пачалося нашае мірнае паўстанне, прэзідэнт Трамп быў ва ўладзе ў ЗША. І пры ім былі ўведзеныя першыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, была прызначаная амбасадарка Джулі Фішар, з якой мы працавалі наступныя гады. У новай адміністрацыі шмат людзей, якія ведаюць пра Беларусь і падтрымліваюць нашую барацьбу за свабоду.

    Безумоўна, мы ўжо камунікавалі з прадстаўнікамі каманды новага прэзідэнта. Цяпер мы павінны зноўку адкрыць Беларусь для прэзідэнта Трампа, і паказаць важнасць Беларусі з новай перспектывы. Мы павінны тлумачыць, што незалежная і свабодная Беларусь мае стратэгічна важнае значэнне для міру і бяспекі ва ўсім рэгіёне. І дэмакратычныя перамены ў нашай краіне адпавядаюць у тым ліку інтарэсам Злучаных Штатаў.

    Нашая мэта – растлумачыць, што Беларусь і Украіна ўзаемазвязаныя, што мы змагаемся з адным і тым жа ворагам, што без незалежнай Беларусі будуць пастаянныя пагрозы для Украіны, Польшчы, Літвы, усяго рэгіёну. З Лукашэнкам, які здае нашую краіну Пуціну, будуць пастаянныя правакацыі на межах, міграцыйныя крызісы і рызыка эскалацыі.

    А ў выпадку перамоваў па Украіне Беларусь не павінна стаць разменнай манетай ці нейкім суцяшальным прызам для Пуціна. І пазіцыя ЗША будзе граць вырашальную ролю ў гэтым. Толькі дэмакратычная Беларусь можа стаць донарам стабільнасці, міру і надзейным партнёрам ЗША».

    Апошнія навіны