• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Слуханні «Аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы» ў Каардынацыйнай Радзе

    23 студзеня, 2025

    Ужо сёння Каардынацыйная рада ладзіць парламенцкія слуханні, дзе будзе прадстаўлены аналіз злачыннай дзейнасці Лукашэнкі падчас яго знаходжання ва ўладзе з кваліфікацыяй здзейсненых злачынстваў.

    • Якая асноўная мэта слуханняў?

    Прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да злачынстваў Лукашэнкі напярэдадні #бязвыбары2025 і вызначыць шляхі прыцягнення яго да адказнасці.

    Хто выступіць?

    Слуханні адкрые лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская. Сярод дакладчыкаў:

    • Павел Латушка – лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух за Свабоду»;
    • Міхаіл Кірылюк – адвакат, юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення;
    • Аляксандр Ракіцкі – юрыст, былы супрацоўнік Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

    Што абмяркуюць падчас дыскусіі і дэбатаў?

    • Ці можна лічыць усіх, хто працуе ў дзяржаўным апараце, саўдзельнікамі злачыннай дзейнасці Лукашэнкі;
    • Які сцэнарый можа стаць ключом да выхаду з палітычнага крызісу пры ўмове прыцягнення Лукашэнкі і яго найбліжэйшых паплечнікаў да адказнасці;
    • Як можа выглядаць нацыянальны дыялог без Лукашэнкі.

    Якіх вынікаў можна чакаць ад слуханняў?
    Па выніках пасяджэння плануецца заклікаць краіны і міжнародныя арганізацыі:

    • Не прызнаваць любыя спробы рэжыму Лукашэнкі інсцэніраваць выбарчы працэс, які парушае прынцыпы справядлівых і празрыстых выбараў.
    • Падтрымаць ініцыятыву Літоўскай Рэспублікі і накіраваць зварот у МКС для дэталёвага расследавання супрацьпраўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.
    • Узмацніць ціск на рэжым і распрацаваць дадатковыя інструменты для прадухілення абыходу ўжо ўведзеных санкцыяў.

    Апошнія навіны