• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Трагедыя Халакосту – гэта напамін усяму свету пра разбуральныя вынікі ідэалогіяў агрэсіі і нянавісці»

    27 студзеня, 2025

    У Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту Святлана Ціханоўская наведала мемарыял Аўшвіц-Біркенаў – былы нацысцкі канцэнтрацыйны лагер смерці. Толькі ў Аўшвіцы загінула больш за мільён чалавек, сярод якіх былі вывезеныя з Беларусі яўрэі. Туды таксама накіроўвалі беларусаў, якія ўдзельнічалі ў супраціве, ці былі неблаганадзейнымі людзьмі па меркаванню нацыстаў.

    Гэты дзень таксама – 80-ая гадавіна вызвалення лагера. У мерапрыемстве, прымеркаваным да памятнай даты, прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў, сярод якіх прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо, старшыня Еўрапейскага парламента Раберта Метсола і канцлер Германіі Олаф Шольц.

    Святлана Ціханоўская падкрэсліла гістарычную значнасць гэтага дня і звярнула ўвагу на неабходнасць захавання памяці аб ахвярах генацыду:

    «Трагедыя Халакосту – гэта напамін усяму свету пра разбуральныя вынікі ідэалогіяў агрэсіі і нянавісці. Жахліва, што цяпер гэтая страшная падзея выкарыстоўваецца аўтарытарнымі рэжымамі для распальвання варожасці і развязвання новых войнаў. Наш абавязак – памятаць і рабіць усё магчымае, каб не дапускаць паўтарэння такіх трагедыяў. Толькі салідарнасць і чалавечнасць здольныя супрацьстаяць жахам вайны».

    Апошнія навіны