• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча Святланы Ціханоўскай са спецпасланнікамі і амбасадарамі Паўночна-Балтыйскіх краінаў у Вільні

    03 лютага, 2025

    31 студзеня Святлана Ціханоўская прыняла ў Офісе спецпасланнікаў і амбасадараў краінаў Паўночнай і Балтыйскай групы. У сустрэчы бралі ўдзел:

    • Грэтэ Сіласен (Данія)
    • Герман Інголфсан (Ісландыя)
    • Яана Тэкенберг (Фінляндыя)
    • Гунта Пасторэ (Латвія)
    • Марка Коплімаа (Эстонія)
    • Ларс Крыстэнсэн (Нарвегія)
    • Аста Андрыяўскене (Літва)
    • Анна Казлоўска-Слупэк (Польшча)
    • Крысціна Ёханесан (Швецыя)

    Асноўныя тэмы абмеркавання:

    🔹 Непрызнанне «‎выбараў»‎ і статус Лукашэнкі

    Святлана Ціханоўская падзякавала прадстаўнікам краінаў за рашучыя заявы адносна непрызнання так званых «‎выбараў» 26 студзеня. Яна адзначыла, што заявы ад Паўночна-Балтыйскіх краінаў былі аднымі з самых моцных і выразных. У Еўрапейскім парламенце, ПАРЕ, АБСЕ, а таксама ў шэрагу міжнародных арганізацыяў былі прынятыя рэзалюцыі, якія асуджаюць гэты фарс.

    🔹 Рэпрэсіі і вызваленне палітвязняў

    Ціханоўская падкрэсліла, што, нягледзячы на прагнозы некаторых экспертаў пра магчымае змякчэнне рэпрэсіяў, рэжым працягвае палітычныя пераследы. Яна заклікала краіны працягваць намаганні для вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў.

    🔹 Стратэгія 

    Ціханоўская прадставіла планы дэмакратычных сілаў на 2025 год, у тым ліку ў кантэксце магчымых перамоваў па Украіне. Асобна закранутыя пытанні падтрымкі беларускай дыяспары і рэарганізацыі валанцёрскіх сетак у Беларусі.

    🔹 Супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю

    Абмяркоўвалася далучэнне новых краінаў да ініцыятывы Літвы ў Міжнародным крымінальным судзе (МКС), а таксама падтрымка праваабаронцаў і Міжнароднага гуманітарнага фонду для дапамогі пацярпелым ад рэпрэсіяў. 

    🔹 Будучыя міжнародныя ініцыятывы

    Ціханоўская паведаміла пра планы ўдзелу ў Касцюшкаўскім форуме разам з Польшчай, а таксама ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, дзе будуць абмяркоўвацца магчымыя кантакты з новай адміністрацыяй ЗША. Акрамя таго, была ўзнятая прапанова правядзення пасяджэння Рады Бяспекі ААН па Беларусі ў фармаце Arria Formula.

    🔹 Падтрымка з боку ЕС і фінансаванне

    Асобная ўвага была нададзеная пытанню замарожвання фінансавай дапамогі ЗША для незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці. Ціханоўская заклікала партнёрскія краіны разглядзець магчымасць выдзялення фінансавай падтрымкі для медыя. 

    🔹 Легалізацыя беларусаў

    Абмеркавалі сітуацыю з легалізацыяй беларусаў за мяжой, выдачу пашпартоў замежніка, а таксама статус для новых беларускіх пашпартоў.

    Ціханоўская выказала падзяку прадстаўнікам краінаў за падтрымку і салідарнасць, падкрэсліўшы, што будучыня Беларусі – гэта таксама пытанне бяспекі ўсяго рэгіёна.

     

    Апошнія навіны