Беларуская лідарка ў Давосе сустрэлася з Джымі Вэйлзам і перадала шэраг прапановаў ад беларускай вікі-супольнасці:
- Неабходнасць удзелу беларускіх вікіпедыстаў у мерапрыемствах Wikimedia Foundation. Вэйлз пацвердзіў, што запросіць іх на канферэнцыю Wikimania, каб яны маглі падзяліцца сваім досведам. Акрамя таго, бакі дамовіліся пашырыць кантакт паміж беларускай вікі-супольнасцю і Wikimedia Foundation для вырашэння ключавых пытанняў і пашырэння падтрымкі.
- Праблему прыярытэту рускамоўных артыкулаў у пошукавых сістэмах, што абмяжоўвае бачнасць беларускамоўнай Вікіпедыі.
- Пытанні бяспекі беларускіх вікіпедыстаў ва ўмовах рэпрэсіяў і магчымасці іх падтрымкі праз супольныя праграмы.
Напрыканцы размовы Святлана Ціханоўская падзякавала спадару Вэйлзу за канчатковае рашэнне выкарыстоўваць назву «Беларусь» замест «Белоруссия».