Святлана Ціханоўская выступіла перад амбасадарамі 27 краінаў у Берне
Беларуская лідарка правяла брыфінг для амбасадараў краінаў ЕС, а таксама Украіны, Канады, ЗША, Нарвегіі і Вялікабрытаніі ў польскай амбасадзе ў Берне. Падчас выступу Святлана Ціханоўская залікала амбасадараў падтрымаць рэзалюцыю па Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН, якая будзе разглядацца ў сакавіку, а таксама ўзмацніць ціск на рэжым і патрабаваць вызвалення палітвязняў. Асобна лідарка адзначыла […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала безвыбары са спецдакладчыкам ААН
Падчас працоўнага візіту ў Жэневу беларуская лідарка сустрэлася са спецдакладчыкам ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцыяў Клеманам Вулем. На сустрэчы Святлана Ціханоўская абмеркавала бягучую сітуацыю з палітвязнямі і распавяла пра рэжым інкамунікада, у якім трымаюць людзей у турмах. Таксама лідарка надала ўвагу тэме легалізацыі беларусаў за мяжой, у прыватнасці праблемам аднаўлення дакументаў. Асобнай тэмай […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркамі ЗША пры ААН і Радзе па правах чалавека
Падчас працоўнай паездкі ў Жэневу беларуская лідарка сустрэлася з амбасадарамі Батшэбай Нэл Крокер і Мішэль Тэйлар, якія прадстаўляюць ЗША ў міжнародных арганізацыях пры ААН. Святлана Ціханоўская абмеркавала з дыпламаткамі жахлівыя ўмовы ў беларускіх турмах і крытычную сітуацыю з палітвязнямі ў краіне, а таксама распавяла пра апошнія смерці за кратамі. Лідарка падкрэсліла, што неабходна шукаць спосабы, […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам швейцарскага Парламента
Падчас сустрэчы з Эрыкам Нусбаўмерам асобную ўвагу беларуская лідарка надала пытанню палітвязняў і апошнім смярцям за кратамі, а таксама ўзняла тэму паўзучай акупацыі Беларусі Расіяй і неабходнасць ціску на рэжым разам з Еўрасаюзам. Таксама бакі абмеркавалі магчымасць стварэння групы сяброў Беларусі ў швейцарскім Парламенце і яе далучэння да міжнароднага Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаром Швейцарыі
Падчас працоўнага візіту ў Берн, сталіцу Швейцарыі, Святлана Ціханоўская наведала Дэпартамент па замежных справах, дзе сустрэлася з дзяржаўным сакратаром Аляксандрам Фазэлем. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. Ціханоўская прапанавала, каб амбасадарка Швейцарыі ў Беларусі патрабавала інфармацыю пра палітзняволеных, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, і доступ да турмаў. Таксама Ціханоўская і Фазэль абмеркавалі […]
Беларускім добраахвотнікам ва Украіне патрэбная нашая дапамога – збор на дроны
Святлана Ціханоўская: «На апошняй сустрэчы з Палком Каліноўскага мне распавялі, што група аэравыведкі Палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова скончыла курсы кіравання FPV-дронамі. І зараз яны адкрылі збор на іх набыццё. На дадзены момант сабраная толькі палова сумы і без нашай з вамі дапамогі не абысціся. Кожны наш данат, які ідзе на забеспячэнне байцоў экіпіроўкай, тэхнікай […]
Франак Вячорка – пра візіт у Берн: «У Швейцарыі моцны голас у міжнародных арганізацыях, якім яна можа скарыстацца напоўніцу»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў дэталі працоўнага візіту ў Берн і агучыў пытанні, якія беларуская лідарка ўзняла падчас сустрэчаў са швейцарскімі ўладамі. Асноўнымі тэмамі дыялогаў сталі бягучая сітуацыя з палітвязнямі і неабходнасць ціску на рэжым разам з Еўрасаюзам, а таксама пытанні прызначэння спецыяльных працэдур па Беларусі Радай па правах чалавека ААН. Акрамя таго, […]
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай у гэтую пятніцу, 1 сакавіка
Гэта добрая магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце задаць свае пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы. Размовы пройдуць у пятніцу, 1 сакавіка, з 14:00 да 16:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры […]
Мы з вамі не можам застацца абыякавымі да гэтай страшнай трагедыі
У Варшаве адбылася жудасная трагедыя – у самым цэнтры сталіцы знайшлі згвалтаваную і ледзь жывую беларуску. Зараз дзяўчына знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане. Святлана Ціханоўская: «Мае думкі з беларускай Лізаветай, якая ў гэтыя хвіліны змагаецца за жыццё ў адным са шпіталяў Варшавы. Я ўсім сэрцам зычу ёй здароўя, а яе блізкім – сілаў […]
Выбары без міру і дэмакратыі
28 лютага, у 18:00 (па беларускім часе) Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай і Warwick Ukraine-Belarus Hub зладзяць вэбінар, дзе разглядзяць перспектывы дэмакратычнага галасавання ва Украіне без міру, а таксама ў Беларусі – без дэмакратыі. Мадэратар: Пол Хансберы, навуковы супрацоўнік Warwick Ukraine-Belarus Hub Дакладчыкі: Франчэска Кардона, Еўрапейская служба знешніх дзеянняў Яўген Магда, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі […]
Што трэба ведаць аб дакуменце па дэмакратызацыі агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі?
На мінулым тыдні быў прэзентаваны дакумент па дэмакратызацыі агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі. Яго стварыла група экспертаў па ініцыятыве каманды па адукацыі Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. У картках вы знойдзеце адказы на галоўныя пытанні аб дакуменце, а таксама даведаецеся аб асноўных задачах першых трох этапаў рэформаў. Усе падрабязнасці вы можаце знайсці […]
«Змаганне за дэмакратыю аплачваецца болем і слязамі». Святлана Ціханоўская выступіла ў ААН
Беларуская лідарка знаходзіцца ў працоўнай паездцы ў Швейцарыю, дзе сёння ўзяла ўдзел у дыскусіі па Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН. На мерапрыемстве прысутнічала больш за 130 чалавек, удзельнічалі дэлегацыі больш чым з 50 краінаў свету. Падчас сесіі Святлана Ціханоўская надала ўвагу сітуацыі з палітвязнямі і гуманітарнаму крызісу ў Беларусі. Лідарка распавяла пра штодзённыя […]
«Пародыя на выбары»: рэакцыя дэмакратычных краінаў свету на безвыбары
У Беларусі прайшоў так званы «Адзіны дзень галасавання». Прапаганда намагалася паказаць беспрэцэдэнтную яўку і запэўніць у выкананні ўсіх электаральных працэдураў. Аднак падмануць тых, хто насамрэч ведае, што такое дэмакратыя, не атрымалася. Паглядзіце, як адрэагавалі на безвыбары прадстаўнікі дэмакратычных краінаў. МЗС Аўстрыі: «Выбары не з’яўляюцца ні свабоднымі, ні справядлівымі. Мы працягнем працу для вольнай, незалежнай і […]
Святлана Ціханоўская: «Для дыктатара палітвязні – не праблема. А мы павінны зрабіць так, каб гэта стала для яго праблемай»
У рамках марафону «Абіраю Новую Беларусь», які зладзілі дэмакратычныя сілы, Святлана Ціханоўская звярнулася са зваротам да беларусаў. Асаблівую ўвагу яна надала праблемам палітвязняў у краіне – і заклікала аб’яднаць намаганні для іх вызвалення. «Відавочна, калі не будзе ціску – рэжым нікога не вызваліць. Бо для дыктатара палітвязні – не праблема. А мы павінны зрабіць так, […]
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з больш чым 2000 экранаў па ўсёй Беларусі
Сёння а 15:00 па ўсёй Беларусі пачалася трансляцыя відэазварота Святланы Ціханоўскай да беларусаў – з нагоды гадавіны пачатку вайны і рэжымных безвыбараў. Мяркуецца, што відэа магло выйсці агулам на больш чым 2000 экранаў – на плошчах, у супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах. Зварот працягвае паказвацца на гэты момант. Акцыю правяло аб’яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL.
Вялікая сустрэча спецпасланнікаў па Беларусі ў Вільні
У Офісе Святланы Ціханоўскай адбылася вялікая сустрэча спецпасланнікаў і дыпламатаў, якія працуюць па беларускіх пытаннях. Удзел бралі прадстаўнікі больш чым 15 краінаў: Канады, Чэшскай Рэспублікі, Эстоніі, Францыі, Германіі, Ірландыі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Іспаніі, Швецыі, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША. Да сустрэчы таксама далучыўся амбасадар Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі Ігар Кізім. Прыводзім найбольш […]
Дарадцы Святланы Ціханоўскай узялі ўдзел у Ялцінскай канферэнцыі ў Кіеве
Канферэнцыя прымеркаваная да гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Удзел у ёй бяруць лідары і палітыкі шэрагу дзяржаваў, прадстаўнікі кіраўніцтва Украіны, дэпутаты, эксперты і вайскоўцы. Ад Беларусі ўдзельнічаюць галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. Раней прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай сустрэліся з прадстаўнікамі Штаба Палка Каліноўскага, з […]
Ціханоўская прыняла ў Офісе новапрызначанага амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі
2 лютага 2024 Ігар Кізім уступіў на пасаду амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі. 23 лютага, напярэдадні другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Святлана Ціханоўская прыняла Кізіма ў сваім Офісе. Беларуская лідарка павіншавала амбасадара з прызначэннем і выказала словы салідарнасці і падтрымкі Украіне. Бакі абмеркавалі пачатак беларуска-ўкраінскага дыялогу і магчымае супрацоўніцтва паміж […]
У Вільні адбыліся сустрэчы ў рамках Стратэгічнага дыялогу «Беларусь-ЗША»
23 лютага Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе Крыса Сміта. Намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па Усходняй Еўропе знаходзіцца ў Вільні ў рамках Стратэгічнага дыялогу паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ЗША. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі і трагічную смерць Ігара Ледніка, план працы Стратэгічнага дыялогу на гэты год, падтрымку грамадзянскай супольнасці і рэпрэсаваных. […]
Франак Вячорка і Анатоль Лябедзька сустрэліся з Міхаілам Падаляком
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька знаходзяцца ў Кіеве з працоўным візітам. Мэта візіту – удзел у мерапрыемствах з нагоды другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, а таксама правядзенне сустрэчаў з шэрагам украінскіх палітыкаў. Адной з першых адбылася сустрэча з дарадцам прэзідэнта Зяленскага Міхаілам […]
Ціханоўская – пра безвыбары: «Не дайце рэжыму падмануць сябе і сваіх дзяцей»
Святлана Ціханоўская: «Рэжыму недастаткова падманваць дарослых – ён спрабуе ўлезці ў галовы да нашых дзяцей. Учора я ўбачыла, як школьнікаў малодшых класаў прывялі на ўчасткі, каб уцягнуць «у грамадска-палітычнае жыццё краіны». Мы ж увесь час чуем ад прадстаўнікоў рэжыму, што дзеці па-за палітыкай, але ці так гэта? Вы ўсё бачыце самі. Я звяртаюся да кожнага […]
Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты
Сёння ў Вене Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам. Падчас сустрэчы асобную ўвагу лідарка надала сітуацыі з беларускімі палітвязнямі і распавяла міністру пра тых, каго трымаюць у рэжыме інкамунікада. Палітыкі абмеркавалі магчымыя шляхі па прыцягненню рэжыму да адказнасці на міжнародным узроўні. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская заклікала міністра прызначыць спецпасланніка па Беларусі, […]
«Ці хочаце вы весці дыялог з катамі і забойцамі?» Ціханоўская заклікала выключыць «парламент» Беларусі з Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Падчас візіту ў Вену беларуская лідарка выступіла перад камітэтам Парламенцкай асамблеі АБСЕ з прамовай, дзе ўзняла шэраг актуальных і вострых пытанняў датычна Беларусі. У выступе Ціханоўская звярнула ўвагу Камітэта на канкрэтныя крокі, якія АБСЕ можа зрабіць ужо зараз, каб паўплываць на сітуацыю ў нашай краіне: 📌 «Парламенцкая асамблея АБСЕ павінная даць рэжыму зразумець, што злачынстваў […]
Святлана Ціханоўская: «Я разумею, што ў АБСЕ шануецца дыялог. Але ці хочаце вы весці дыялог з катамі і забойцамі?»
Святлана Ціханоўская выступіла перад Агульным камітэтам па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене: «Паважаныя Старшыня, Генеральны сакратар, Раберта! Паважаныя члены ПА АБСЕ, Я радая зноў выступаць перад вамі. Я нібы вярнулася ў кола сяброў. Сяброў, якія шануюць свабоду, дэмакратыю, справядлівасць і вяршэнства закона. У нас адныя і тыя ж каштоўнасці. […]
Святлана Ціханоўская – прадстаўнікам краінаў АБСЕ: «Вашыя дыпламаты ў Мінску могуць запатрабаваць доступ у турмы, асабліва да тых, хто знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада»
Беларуская лідарка выступіла на агульнай сустрэчы чальцоў групы «За дэмакратычную Беларусь» у АБСЕ, якая прайшла ў Вене. Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі Эстоніі, Нарвегіі, Швецыі, Францыі, Польшчы, Літвы, Германіі, Канады, Вялікабрытаніі і ЗША. Прыводзім самыя важныя выказванні Святланы Ціханоўскай. 📌 «АБСЕ павінна патрабаваць аказання дапамогі беларускім палітвязням і доступ да іх. Хіба мы не павінныя паспрабаваць […]
Святлана Ціханоўская – беларусам: «Правядзіце гэты дзень з карысцю для сябе, а не для рэжыму!»
25 лютага – так званы «Адзіны дзень галасавання», абвешчаны ў Беларусі. Але гэтая палітычная кампанія – фарс. У бюлетэнях няма тых, хто прапануе рэальныя змены: рэжым дапусціў да галасавання толькі зручных яму марыянетак. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала відэа, дзе расказала і паказала, як беларусы могуць правесці гэты дзень з карысцю для сябе – замест […]
«Раздрукаваў 600 старонак кнігі Севярынца на хатнім прынтары і перадаваў чытаць іншым»: прадстаўнікі Офіса і Кабінета – пра ўлюблёныя кнігі на беларускай мове
Сёння, 21 лютага, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды прадстаўнікі і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета распавялі пра ўлюблёныя кнігі на беларускай мове, а таксама падзяліліся цікавымі асабістымі гісторыямі, звязанымі з беларускай літаратурай. Падрабязней – у картках.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі дзеячамі культуры ў Літве
У Дзень роднай мовы, 21 лютага, беларуская лідарка разам з прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Алінай Коўшык прыняла ў сваім офісе беларускіх культурных дзеячаў Літвы. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі пісьменнікі, мастакі, архітэктары, рэжысёры, акторы ды прадстаўнікі іншых сфераў культуры. Святлана Ціханоўская падзякавала за ўдзел у справе пашырэння беларускай мовы, а таксама адзначыла, што […]
Далучайцеся да марафону «Абіраю Новую Беларусь» 25 лютага!
25 лютага, у дзень безвыбараў, зрабіце правільны выбар – заставайцеся дома і падключайцеся да анлайн-марафону «Абіраю Новую Беларусь»! 📌 Пачатак а 10:00 па мінскім часе. У марафоне прымуць удзел больш за 20 гасцей: артысты і актывісты, эканамісты і палітыкі, блогеры і журналісты. Яны абмяркуюць актуальныя для беларусаў пытанні, а таксама падзеляцца бачаннем таго, як ад […]