• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Разглядайце падтрымку дэмакратычнай Беларусі як інвестыцыю ў мір і бяспеку»

    06 сакавіка, 2025

    Святлана Ціханоўская працягвае працоўны візіт у Італію і цяпер знаходзіцца ў Рыме, дзе сёння ў будынку мясцовага парламента распачалася канферэнцыя Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». Першая такая сустрэча адбылася ў Берліне ў 2023 годзе.

    Беларуская лідарка адкрыла канферэнцыю прамовай, дзе агучыла шэраг прапановаў прадстаўнікам еўрапейскіх парламентаў. На думку лідаркі, гэтыя крокі дапамогуць узмацніць міжнародную падтрымку Беларусі.

    • «Трымайце Беларусь на парадку дня.
      Адрознівайце Беларусь ад Расіі, а беларускі народ – ад рэжыму. Мы павінны падкрэсліць важнасць еўрапейскай будучыні Беларусі, і што еўрапейскі праект не будзе поўным без Беларусі – як і без Украіны, Малдовы ці Грузіі.
    • Узаемадзейнічайце з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
      Працуйце з Аб’яднаным пераходным кабінетам, Каардынацыйнай радай, палітычнымі партыямі і таварыствамі, падпісвайце пагадненні паміж вашымі парламентамі і дэмакратычнымі сіламі. Вы можаце арганізоўваць імпрэзы з беларускай грамадзянскай супольнасцю, дыяспарай, Народнымі амбасадамі, НДА ці праваабаронцамі.
    • Арганізуйце дыскусіі па Беларусі ў сваіх парламентах.
      Падтрымайце нашыя высілкі па ўзмацненні мабільнасці беларусаў і дапамогі тым, хто знаходзіцца ў выгнанні – больш візаў, стыпендыяў і абменаў, каб утрымаць беларусаў у еўрапейскай арбіце.
    • Падтрымайце кампанію за вызваленне палітвязняў.
      Вы можаце далучыцца да праграмы для палітвязняў праз праграму Libereco ці арганізаваць выставы, як мы ўжо рабілі ў шмат якіх парламентах.
    • Падпісанне мемарандуму.
      Па выніках гэтага форуму мы прапануем падпісаць «Рымскі мемарандум», каб падкрэсліць нашае адзінства».

    Апошнія навіны