• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі першага дня візіту Ціханоўскай у Італію: Балоння

    05 сакавіка, 2025

    Падчас працоўнага візіту ў Італію Святлана Ціханоўская наведала Балонню, дзе сустрэлася з мэрам горада Матэа Лепарэ, беларускай дыяспарай горада і прыняла ўдзел у прэзентацыі кнігі «Беларусь жывая паміж дыктатурай і супрацівам» на італьянскай мове. Акрамя таго лідарка наведала могілкі польскіх жаўнераў Арміі Андэрса і ўсклала кветкі на магілы беларусаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада падчас Другой сусветнай вайны.

    Дамоўленасці і падтрымка беларусаў у Балонні:

    📌 Падчас сустрэчаў з гарадскім кіраўніцтвам горада Ціханоўская заклікала:
    ▫️Падтрымліваць беларускую дыяспару і культурніцкія ініцыятывы;
    ▫️Выдзяляць стыпендыі і прапанаваць іншыя адукацыйныя магчымасці для моладзі;
    ▫️Разгледзіць магчымасці для рэабілітацыі беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў.

    📌 З беларускай дыяспарай Святлана Ціханоўская абмеркавала дзеянні па наступным напрамкам:
    ▫️Арганізацыя мерапрыемстваў салідарнасці з Беларуссю і Украінай;
    ▫️Зборы сродкаў для палітвязняў і ваяроў палка Каліноўскага;
    ▫️Супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі для пашырэння падтрымкі Беларусі.

    У ратушы Балонні адбылася ўрачыстая цырымонія – Святлана Ціханоўская атрымала статус «Ганаровай грамадзянкі Балонні», які прысуджаецца за выдатныя заслугі перад грамадствам. Гэты статус – сімвалічны знак салідарнасці з беларускім народам ад гарадской рады Балонні.

    Вынікі візіту ў Фларэнцыю чытаць тут.

    Апошнія навіны