• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ААН выказала занепакоенасць новымі абмежаваннямі на працу з дзецьмі ў Беларусі

    07 сакавіка, 2025

    Група Спецыяльных дакладчыкаў ААН звярнулася да ўрада Беларусі адносна прынятага ў першым чытанні законапраекта «Аб папраўках у законы аб забеспячэнні правоў дзяцей». Паводле законапраекта, асобам, асуджаным за «злачынствы экстрэмісцкага характару» будзе забаронена займацца педагагічнай дзейнасцю і займаць пасады, звязаныя з рэгулярнай працай з дзецьмі.

    Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, тлумачыць:

    «25 лютага 2025 года спецыяльныя дакладчыкі ААН выказалі сур’ёзную занепакоенасць новым законапраектам у Беларусі, які робіць больш жорсткімі рэпрэсіі пад падставай абароны правоў дзяцей.

    У чым яго сутнасць:

    1. Настаўнікі, трэнеры, выхавальнікі, якія калі-небудзь падвяргаліся рэпрэсіям, больш не змогуць працаваць па прафесіі;
    2. Забарона будзе дзейнічаць нават у тым выпадку, калі судзімасць была знята або крымінальны пераслед спынены з-за сканчэння тэрміну даўнасці ці амністыі;
    3. Улады працягваюць выкарыстоўваць размытыя паняцці «экстрэмізм» і «тэрарызм», каб пераследваць іншадумцаў;
    4. Гэта парушае міжнародныя законы, якія Беларусь афіцыйна абавязалася выконваць.

    Прадстаўнікі ААН ужо запатрабавалі адмяніць гэты законапраект і прывесці законы краіны ў адпаведнасць з правамі чалавека».

    Апошнія навіны