• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дні Беларусі ў Бруселі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 9-15 снежня

    16 снежня, 2024

    ВІЗІТ У БРУСЕЛЬ

    З 9 па 13 снежня ў Бруселі прайшлі Дні Беларусі, арганізаваныя Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам. Падчас візіту Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў чацвёртым пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь-Еўрасаюз», Канферэнцыі высокага ўзроўню па Беларусі, прэзентацыі законапраектаў для Новай Беларусі. У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсола, еўракамісарка Марта Кос, амбасадары і спецпасланнікі па Беларусі. З беларускага боку ўдзельнічала больш за 150 прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, медыя, актывістаў і праваабаронцаў.

    Беларуская лідарка сустрэлася з вярхоўнай прадстаўніцай па знешняй палітыцы Еўрасаюза Каяй Калас, новай еўракамісаркай па пытаннях добрасуседства і пашырэнні ЕС Мартай Коспрэзідэнтам Фландрыі, новым еўракамісарам па пытаннях абароны Андрусам Кубілюсам, прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай. Еўрасаюз абвясціў пра новы пакет дапамогі для грамадзянскай супольнасці ў 30 мільёнаў еўра, новы пакет санкцыяў супраць памагатых рэжыму. Еўрасаюз лічыць, што ў Беларусі няма ўмоваў для правядзення свабодных выбараў, а таму яны не могуць быць прызнаныя. 

    Падчас візіту Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у адкрыцці некалькіх выставаў, сярод якіх: FramedInBelarus, «Галасы з турмы: Мастацтва як супраціў», «Нязломныя».

    ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

    10 снежня з нагоды Дня Правоў Чалавека Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай і заклікала да салідарнасці з рэпрэсаванымі. Акрамя таго, у Вільні ўручылі ўзнагароды праваабаронцам, актывістам і журналістам за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека.

    САМАГУБСТВА БЕЛАРУСКАЙ АКТЫВІСТКІ

    10 снежня скончыла жыццё самагубствам актывістка Святлана Круцікава, якую судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Святлана Ціханоўская – пра самагубства: «Рэпрэсіі і войны здольныя выбіць глебу з-пад ног і давесці да роспачы самых светлых людзей. Кожны з нас вымушаны змагацца з бясконцымі складанасцямі жыцця. У гэты цяжкі момант я хачу выказаць шчырыя спачуванні родным Святланы».

    БЯЗВЫБАРЫ

    З нагоды «бязвыбараў» 26 студзеня Офіс Святланы Ціханоўскай стварыў ананімную форму для перадачы інфармацыі, каб фіксаваць парушэнні правоў у Беларусі. Праз яе кожны можа бяспечна падзяліцца фактамі пра злачынствы рэжыму, каб у будучыні вінаватыя панеслі адказнасць.

    Напярэдадні #бязвыбары2025 Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала дадзеныя аб нявыкананых крытэрах выбараў у Беларусі за апошнія 30 гадоў.

    26 студзеня ў Варшаве запланаванае вялікае мерапрыемства дэмакратычных сілаў з удзелам беларускіх і замежных гасцей. Зарэгістравацца на ўдзел можна па форме.

    ДЗЯРЖАЎНЫ ДОЎГ БЕЛАРУСІ

    Сусветны банк агучыў звесткі аб дзяржаўным доўгу Беларусі. Замежная дзяржаўная запазычанасць склала 14,47 млрд даляраў, 7,75 млрд з якіх прыходзяцца на Расію. Экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай Аліна Харысава падкрэсліла, што менавіта абавязак перад Расіяй вельмі моцна ўплывае на палітычную самастойнасць Беларусі.

    ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ ШУШКЕВІЧА

    Святлана Ціханоўская да дня нараджэння Станіслава Шушкевіча: «Бачанне Шушкевічам Беларусі як еўрапейскай краіны, якая жыве паводле дэмакратычных каштоўнасцяў, натхняе нас і сёння. Яго спадчына – гэта шлях, якім мы рушым да свабоднай і незалежнай Беларус».

    МЕДЫЯ

    Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Index of censorship (міжнароднае), Європейська правда (Украіна), DW (міжнароднае), L’Echo (Бельгія), EU Today (міжнароднае), El Mundo (Іспанія).

     

    Апошнія навіны