• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Фландрыі

    13 снежня, 2024

    Падчас Дзён Беларусі у Бруселі Святлана Ціханоўская разам з намеснікам Паўлам Латушкам сустрэлася з новым прэзідэнт-міністрам Фландрыі Матыясам Дзіпендале.

    Беларуская лідарка падзякавала Фландрыі за прадастаўленне пляцоўкі для Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі. Яна адзначыла дапамогу беларускім экспертным, грамадскім і культурніцкім ініцыятывам, а таксама падтрымку фламандскіх дыпламатаў у Варшаве.

    «З 2020 года Фландрыя з’яўляецца адным з нашых найбольш актыўных саюзнікаў. Мы вельмі даражым гэтым партнёрствам і сяброўствам», – адзначыла Ціханоўская.

    Падчас сустрэчы прэзідэнт Фландрыі абвясціў пра выдзяленне дадатковых 100 тысяч еўра на падтрымку незалежных медыя Беларусі ў рамках Кантактнай групы ў Радзе Еўропы.

    Раней урад Фландрыі аказаў фінансавую дапамогу праекту Reform.by, а таксама падтрымліваў грамадскія арганізацыі і ініцыятывы, як, напрыклад, ISANS. Дзякуючы намаганням Фландрыі, беларускае пытанне было ўзнята на пасяджэнні міністраў культуры, дзе Святлана Ціханоўская прэзентавала карціну Алеся Пушкіна «Беларускае сонца».

    Была абмеркаваная сітуацыя з палітычнымі вязнямі і падтрымка ветэранаў, культурніцкіх ініцыятываў, незалежных журналістаў і блогераў.

    Апошнія навіны