• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Без дэмакратыі няма сапраўднай бяспекі. Беларусь – жывы прыклад таго, што адбываецца, калі дэмакратыя страчваецца»

    20 лістапада, 2024

    Беларуская лідарка далучылася да Бялградскай канферэнцыі па бяспецы – інклюзіўнай платформы, адкрытай для абмеркавання актуальных пытанняў бяспекі, палітыкі і міжнародных адносінаў. Фокус форума – распрацаваць практычныя рэкамендацыі падчас аналітычных дыскусіяў.

    Вось самыя яркія моманты выступу Святланы Ціханоўскай:

    •  Пра сувязь бяспекі з дэмакратыяй:

    «Без дэмакратыі няма сапраўднай бяспекі. Беларусь – жывы прыклад таго, што адбываецца, калі дэмакратыя страчваецца. Калі дыктатура застаецца беспакаранай, яна становіцца пагрозай не толькі для ўласнага народа, але і для суседзяў».

    • Пра дыялог і абмен вопытам:

    «Аўтарытарныя лідары вучацца адзін у аднаго, абменьваюцца тактыкай – прапагандай, дэзінфармацыяй, рэпрэсіямі. Нам таксама трэба вучыцца. Урады, грамадства і актывісты павінны працаваць разам, каб умацоўваць дэмакратыю і супрацьстаяць аўтарытарызму».

    • Пра супрацоўніцтва:

    «Запрашаю арганізацыі грамадзянскай супольнасці да партнёрства з беларусамі. Трэба больш узаемаразумення паміж Балканамі і Беларуссю. Давайце дзяліцца досведам і натхняць адно аднаго. Прадстаўнікоў ураду я запрашаю да афіцыйнага супрацоўніцтва з дэмакратычнай Беларуссю, а не з узурпатарам, які захапіў уладу».

    • Пра Андрэя Гнёта:

    «Мы не павінны дазваляць дыктатарам выкарыстоўваць міжнародныя арганізацыі. Андрэй Гнёт правёў год пад арыштам, таму што Лукашэнка выкарыстаў супраць яго Інтэрпол. І я дзякую сербскаму кіраўніцтву за тое, што яно вырашыла не выдаваць беларуса. Дзякуй дыпламатам і грамадзянскай супольнасці за кампанію па яго вызваленні».