• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • 5 прапановаў супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства: Святлана Ціханоўская на Саміце ў Вене

    20 лістапада, 2024

    Беларуская лідарка пачала працоўны візіт у Аўстрыю з удзелу ў Саміце грамадзянскай супольнасці ў рамках ініцыятывы Усходняга партнёрства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, палітыкі, актывісты, а таксама высокія чыноўнікі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны

    Ціханоўская падкрэсліла: «Галоўны страх любой дыктатуры – самаарганізацыя людзей, іх адзінства. Менавіта гэта адбылося ў Беларусі. Грамадзянская супольнасць – асноўная пагроза для дыктатуры, неабходная для развіцця дэмакратыі».

    Акрамя таго, лідарка прапанавала 5 крокаў, якія ўжо цяпер можна зрабіць у рамках Усходняга партнёрства для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі:

    • Развіваць сумесныя праекты і супрацоўніцтва.

    «Беларускія НКА, нізавыя ініцыятывы, незалежныя СМІ і культурніцкія праекты змагаюцца за выжыванне. Рэсурсы, якія немагчыма выкарыстаць у лукашэнкаўскай Беларусі, варта накіраваць на праекты грамадзянскай супольнасці для свабоднай Беларусі».

    • Умацоўваць сувязі паміж людзьмі, працаваць над мабільнасцю – візамі, абменамі.

    «Дыктатары кажуць, што ў Еўропе нас ніхто не чакае. Мы павінны даказаць, што яны памыляюцца. Праз Усходняе партнёрства мы можам паслаць ясны сігнал, што дзверы Еўропы будуць адкрытыя для дэмакратычнай Беларусі».

    • Умацоўваць рэгіянальнае супрацоўніцтва.

    «Пакуль дыктатары аб’ядноўваюцца і вучацца адзін у аднаго, мы таксама павінны заставацца адзінымі. Пад эгідай Усходняга партнёрства мы можам арганізоўваць сумесныя мерапрыемствы».

    • Падтрымліваць кампаніі па вызваленні беларускіх палітвязняў.

    «Гэта мой асабісты боль. Цяпер за кратамі знаходзяцца не менш за 1300 чалавек, многія з іх утрымліваюцца без сувязі са знешнім светам».

    • Думаць маштабна.

    «У той час як дыктатар пакінуў Усходняе партнёрства, мы, беларусы, гэтага не зрабілі. Давайце спынім практыку «пустога крэсла» і запросім на саміт «Усходняга партнёрства» прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі».

    Апошнія навіны