• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Рэжым Лукашэнкі імкнецца сцерці нашую ідэнтычнасць – і ператварыць маладых беларусаў у пакорлівых паслядоўнікаў імперскага наратыву»

    19 лістапада, 2024

    Падчас працоўнага візіту ў Эстонію беларуская лідарка ўзяла ўдзел у семінары «Ці небяспечна вывучаць гісторыю? На прыкладзе Беларусі». Галоўным акцэнтам прамовы Ціханоўскай стала важнасць захавання беларускай гісторыі і яе роля ў будучыні нашай краіны.

    Лідарка падкрэсліла: і Расія, і рэжым Лукашэнкі планамерна руйнуюць беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, перапісваючы нашую гісторыю і замяняючы яе расійскім наратывам.

    «Цэлыя тэмы, гістарычныя перыяды і нацыянальныя героі сталі ахвярамі рэпрэсіяў, цэнзуры і русіфікацыі нашай калектыўнай памяці.

    Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае нашую гісторыю як зброю. Яны імкнуцца сцерці нашую ідэнтычнасць, ператвараючы маладых беларусаў у пакорлівых паслядоўнікаў імперскага наратыву.

    Беларускія бацькі расказваюць сваім дзецям пра нашую сапраўдную гісторыю, пра нашую інтэлігенцыю і змагароў за незалежнасць. Мы – народ, які памятае, змагаецца і не дазваляе сцерці праўду.

    Быць гісторыкам у наш час, раскрываючы праўду пра мінулае, патрабуе неверагоднай адвагі. Я хачу падзякаваць усім гісторыкам, якія захоўваюць нашую гісторыю жывой».

    Апошнія навіны