Падчас візіту ў Тырану беларуская лідарка сустрэлася з Прэм’ер-міністрам Эдзі Рамам і Міністрам замежных справаў Іглі Хасані. Албанскі бок пацвердзіў, што не прызнае ні вынікі фальшывых «выбараў», ні легітымнасць Лукашэнкі.
Што абмяркоўвалася падчас сустрэчы?
📌 Запуск праграмаў рэабілітацыі для дзяцей беларускіх палітвязняў у Албаніі.
📌 Запуск праграмаў стажыровак для беларусаў у дзяржаўных установах Албаніі – першыя стажыроўкі стартуюць ужо сёлета.
📌 Спрашчэнне легалізацыі беларусаў у Албаніі, у тым ліку выдача «пашпартоў замежніка» і падтрымка новага беларускага пашпарта. Раней Албанія ўвяла візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў і дыпламатаў, але захавала бязвізавы рэжым для звычайных грамадзянаў.
📌 Узняцце Албаніяй пытання беларускіх палітвязняў падчас пасяджэнняў Рады па правах чалавека ААН, якая, у сваю чаргу, можа стаць платформай для перамоваў па вызваленні людзей.
📌 Прызначэнне Албаніяй спецыяльнага пасланніка па асаблівых даручэннях, які будзе каардынаваць сувязі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
📌 Падтрымка пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць рэжыму Лукашэнкі.
📌 Удзел беларускіх дэмакратычных сілаў у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў маі ў Тыране.
📌 Пашырэнне кантактаў і супрацоўніцтва з іншымі балканскімі краінамі, а таксама адносіны з новай адміністрацыяй ЗША.