Гэты месяц адзначыўся шэрагам значных падзеяў. Дзелімся ключавымі навінамі, якімі жыве беларуская дэмакратычная супольнасць.
ФБЦ разам з партнёрамі запусціў кампанію ТЭМА#1.
БАЖ апублікаваў дапаможнікі па бяспецы ў Facebook, Signal і Telegram.
БАЖ пачаў маніторынг прарасійскай і антызаходняй прапаганды ў дзяржаўных тэлевізійных СМІ Беларусі.
Рэпарцёры без межаў (RSF) падаюць пазоў у Міжнародны крымінальны суд аб злачынствах Лукашэнкі супраць чалавечнасці.
Беларусы прайшлі маршам па Варшаве, пратэстуючы супраць бязвыбараў.
У Варшаве адбыўся форум “Беларусы годныя лепшага”.
Беларусы па ўсім свеце правялі акцыі з нагоды бязвыбараў.
У Варшаве прайшоў фэст ROAR WOMEN.
У чатырох польскіх гарадах адбыўся фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System.
Беларускі ПЭН супольна з іншымі праваабарончымі і культурніцкімі арганізацыямі падрыхтаваў Заяву пра недапушчальнасць выкарыстання мовы варожасці і нацыянальнай нецярпімасці.
Апублікавалі вынікі колькаснага даследавання Lawtrend аб зарэгістраваных і ліквідаваных некамерцыйных арганізацыях.
Вясна апублікавала аналітычны агляд па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе.
Праваабаронцы апублікавалі папярэднюю аналітычную справаздачу па выніках назірання за безвыбарамі.
Камандай BELPOL праведзены аналіз і сістэматызацыя інфармацыі па асобах датычных да фальсіфікацыі выбараў у 2025 годзе.