• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам EESC Оліверам Ропке

    11 лютага, 2025

    Беларуская лідарка правяла сустрэчу з прэзідэнтам Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC) Оліверам Ропке ў Парыжы падчас AI Action Summit, арганізаванага прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

    Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт – афіцыйны кансультатыўны орган Еўрапейскага Саюза, які прадстаўляе грамадзянскую супольнасць, уключаючы прафсаюзы, працадаўцаў і НДА. Ён служыць мостам паміж інстытутамі ЕС і грамадзянамі, даючы рэкамендацыі па заканадаўстве і палітыцы.

    Асноўныя вынікі сустрэчы:

    • Выступ на пленарнай сесіі EESC – Прэзідэнт EESC запрасіў Ціханоўскую выступіць перад Еўрапейскім эканамічным і сацыяльным камітэтам з прамовай пра выклікі, з якімі сутыкаюцца беларусы як унутры краіны, так і ў выгнанні.
    • Падтрымка беларускіх ініцыятываў – Дамовіліся правесці серыю мерапрыемстваў пад патранажам EESC, прысвечаных падтрымцы незалежных медыя, прафсаюзаў, уразлівых групаў і развіццю сумленнага бізнесу ў выгнанні.
    • Фармалізацыя супрацоўніцтва – Абмяркоўваецца падпісанне мемарандуму аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і EESC.
    • Супрацоўніцтва з Місіяй дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі – абмяркоўвалі падтрымку ініцыятываў, звязаных з беларускай супольнасцю ў ЕС.
    • Праграма стажыровак для беларусаў у EESC – Дамовіліся пра стажыроўкі для прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі ў рамках праграмы «Кадравага рэзерву» для падрыхтоўкі будучых лідараў новай Беларусі.

    Апошнія навіны