Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікеркай парламента Албаніі Элізай Спірапалі. Спікерка пацвердзіла, што Албанія не прызнае вынікі сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі і не лічыць Лукашэнку легітымным прэзідэнтам, а таксама выказала падтрымку беларускім дэмакратычным сілам.
Ціханоўская падзякавала Албаніі за салідарнасць і падтрымку беларусаў, якія змагаюцца за свабоду. Яны абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі і магчымасці ўзняцця міжнароднай увагі да Беларусі.
📌 Па выніках сустрэчы дасягнутыя наступныя дамоўленасці:
✔ Стварэнне ў парламенце Албаніі групы сяброў Беларусі, якая будзе падтрымліваць сувязь з дэмакратычнымі сіламі.
✔ Падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж парламентам Албаніі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
✔ Арганізацыя выставы ў парламенце, прысвечанай беларускім палітвязням, каб нагадаць пра рэпрэсіі і неабходнасць іх вызвалення.
✔ Праходжанне стажыровак у парламенце для беларускіх актывістаў і маладых спецыялістаў.
✔ Спікерка пагадзілася ўзяць патранаж над адным з беларускіх палітвязняў і заклікала іншых дэпутатаў далучыцца да кампаніі Libereco, каб дапамагчы ў справе іх вызвалення.