• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Албанію, форум Касцюшкі, вынікі «бязвыбараў-2025». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3-9 лютага 2025

    10 лютага, 2025

    ФОРУМ КАСЦЮШКІ

    3-4 лютага ў польскім Гданьску адбыўся Форум Касцюшкі арганізаваны польскім МЗС у рамках польскага старшынства ў ЕС. Удзел узялі міністры замежных справаў Польшчы, Літвы, Швецыі, Украіны, а таксама дыпламаты з больш чым 15 краінаў. Форум адкрылі Радаслаў Сікорскі і Святлана Ціханоўская, якая выступіла з заклікам да міжнароднай супольнасці працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і палітвязняў. Асаблівая ўвага была нададзеная таму, як захаваць сувязь Беларусі з Еўропай і не дапусціць яе ізаляцыі. У рамках форуму адбыліся палітычныя і экспертныя дыскусіі. Чакаецца, што Форум стане пастаянна дзейнай пляцоўкай. 

    Фотарэпартаж.

    ВІЗІТ У АЛБАНІЮ

    Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Албанію для ўдзелу ў Саміце мэраў еўрапейскіх гарадоў. Яна правяла сустрэчы з Прэм’ер-міністрам Эдзі Рамам і Міністрам замежных справаў Іглі Хасані, са спікеркай парламента Албаніі Элізай Спірапалі, з мэрам Тыраны Эрыёнам Веліай. Дамовіліся пра стыпендыі для студэнтаў, рэабілітацыю для дзетак палітвязняў, стажыроўкі ў парламенце і мэрыі, а таксама падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве з Парламентам Албаніі і Пактам вольных гарадоў. Ціханоўскую ўганаравалі сімвалічным ключом ад горада Тыраны, і запрасілі на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў траўні.

    Фотарэпартаж.

    ЭВАКУАЦЫЯ ПАЛІНЫ ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

    Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з’ехала з Беларусі. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская павітала Паліну Шарэнду-Панасюк на волі і ў бяспецы. Раней ганаровы патранаж над Палінай узяла прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Раберта Метсола. 

    ПАХАВАННЕ МАРЫІ ЗАЙЦАВАЙ

    У Кіеве прайшло пахаванне беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай, якая загінула ў баях за Украіну. Марыя ўдзельнічала ў пратэстах 2020 года ў Мінску, а пазней далучылася да Інтэрнацыянальнага легіёна, змагаючыся супраць расійскай агрэсіі. Яна загадзя выказала жаданне быць пахаванай у зямлі, а не крэміраванай, і гэтае апошняе жаданне было выкананае, дзякуючы камунікацыі дэмакратычных сілаў Беларусамі з украінскімі ўладамі і ўладамі Кіева. На пахаванні прысутнічалі яе пабрацімы, дыпламаты і сябры.

    ПАДТРЫМКА ДЛЯ НЕЗАЛЕЖНЫХ СМІ І ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ

    Офіс Святланы Ціханоўскай працягвае перамовы з урадамі і Еўрапейскім саюзам для выдзялення дадатковай дапамогі незалежным беларускім медыя, грамадзянскай супольнасці і праваабаронцам, якія сутыкнуліся з рэзкім спыненнем падтрымкі з боку ЗША. 

    700 ДЗЁН ІНКАМУНІКАДА СЯРГЕЯ ЦІХАНОЎСКАГА

    6 лютага споўнілася 700 дзён утрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада. Святлана Ціханоўская: «Я ўпэўненая, што ён адчувае нашую падтрымку. Што ягоная ўнутраная сіла з ім. І нават за гэты час без сувязі – ён надае гэтую сілу і мне. Мы не спынімся, пакуль Сяргей і ўсе палітвязні не будуць на волі». 

    ВЫНІКІ «ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ» У БЕЛАРУСІ

    26 студзеня 2025 года ў Беларусі прайшлі так званыя «выбары», якія былі інсцэніроўкай для захавання ўлады Лукашэнкі. Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў спіс знакавых акцыяў салідарнасці і міжнародных мерапрыемстваў, якія адбыліся, каб прыцягнуць увагу да нелегітымнасці працэсу.

    ЭКАНАМІЧНЫ СТАН БЕЛАРУСІ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах распавёў, чаму ў апошнія гады Грузія, Арменія і Малдова абагналі Беларусь па шэрагу эканамічных паказчыкаў.

    ВЫНІКІ СТУДЗЕНЯ

    Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў агляд дзейнасці грамадзянскай супольнасці ў студзені, у якіх апісаныя галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў беларускай дэмакратычнай супольнасці. 

    МЕДЫЯ

    Repubblica (Італія), AFP (Міжнароднае), BBC (Міжнароднае), YouTube-channel Jirka vysvětluje věci (Чэхія), Euronews (Албанія), BBC Radio 4 (Міжнароднае), Euronews (Албанія), Interia (Польшча), Euronews (Албанія), Repubblica (Італія), Nerikes Allehanda (Швецыя).

     

    Апошнія навіны